Ці ўмеем сябе прадставіць на сучасным узроўні?. 21.by

Ці ўмеем сябе прадставіць на сучасным узроўні?

06.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Камунікацыя без межаў" у рэгіёнах Гродзеншчыны мяркуецца стварыць сетку інфармацыйных цэнтраў, якія будуць на сучасным узроўні займацца папулярызацыяй і прасоўваннем беларускага турыстычнага прадукту, і перш за ўсё ў інтэрнэце. Паколькі асноўная маса турыстаў сёння — гэта, так бы мовіць, прадукт ХХІ стагоддзя, прадукт інтэрнэту, лічыць намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз" Сяргей КАЛЯДА (артыкул "Невядомая Беларусь", 12 лістапада 2011 г.).

Публікацыя разгледжана Міністэрствам спорту і турызму Беларусі. Вось што паведаміў аб працы па прасоўванні турыстычнага прадукту намеснік міністра Чэслаў ШУЛЬГА:

— Створаны базы звестак турыстычных падзей і экскурсійных маршрутаў. Пастаянна вядзецца актуалізацыя сайта www.bеlаrustоurіsm.bу. Выдаюцца прэзентацыйныя буклеты па турыстычнай тэматыцы.

У мэтах фарміравання спрыяльнага іміджу Беларусі як турыстычнага рэгіёна, прэзентацыі турыстычных магчымасцяў краіны забяспечаны ўдзел у міжнародных турыстычных выставах у Маскве, Тэль-Авіве, Варшаве, нацыянальных выставах Рэспублікі Беларусь у Новасібірску і Астане, арганізаваны дзве міжнародныя турыстычныя выставы ў Мінску. Сёлета ў дзявяты раз праведзены рэспубліканскі турысцкі конкурс "Пазнай Беларусь", адбыліся азнаямленчыя туры па нашай тэрыторыі прадстаўнікоў турбізнэсу і сродкаў масавай інфармацыі краін СНД і Польшчы.

Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры ствараюцца згодна з артыкулам 81 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 1999 года "Аб турызме" мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў любой арганізацыйна-прававой форме для садзейнічання вобласці альбо раёну ў распрацоўцы і рэалізацыі стратэгіі прасоўвання рэгіёна на міжнародны і ўнутраны рынкі турыстычных паслуг, павышэння эфектыўнасці выкарыстання турыстычных рэсурсаў. Законам вызначаны функцыі такіх цэнтраў: збор, накапленне, апрацоўка, аналіз і распаўсюджванне інфармацыі аб славутасцях, помніках мастацтва, гісторыі і архітэктуры Беларусі, прыродных тэрыторыях, якія асабліва ахоўваюцца, аб'ектах аграэкатурызму, экскурсіях, культурна-масавых мерапрыемствах, выставах, фестывалях, раскладзе руху транспарту, іншых звестак, неабходных для ўдзельнікаў турыстычнай дзейнасці.

На тэрыторыі Беларусі цяпер дзейнічае 16 турыстычных інфармацыйных цэнтраў: 10 у Віцебскай вобласці, па 2 — у Мінскай і г. Мінску, па адным — у Гродзенскай і Гомельскай абласцях.

Праўда, у адказе не гаворыцца вось пра што. У артыкуле "Невядомая Беларусь" ставілася праблема, што на сённяшні дзень такім інфармацыйным цэнтрам, якія ствараюцца на Гродзеншчыне за сродкі Еўрасаюза, адмоўлена ў бюджэтным фінансаванні па заканчэнні праекта. Рабіць гэта "ў складчыну" турыстычным арганізацыям? Аднак такі варыянт, мяркуе Сяргей Каляда, неэфектыўны найперш па той прычыне, што ў турфірмаў розныя прыярытэты. Многія з іх сёння працуюць на выезд турыстаў — па сутнасці, прадаюць чужы турыстычны прадукт — і іх мала хвалюе праца па інфармацыйным забеспячэнні ўязнога турызму.

Наколькі вядома "Звяздзе", Міністэрства спорту і турызму звярталася ва ўрад з прапановай аб унясенні ў бюджэтны класіфікатар дапаўнення па фінансаванні дзейнасці турыстычных інфармацыйных цэнтраў, аднак гэта прапанова не падтрымана. Хоць усюды (Польшча, Літва, Украіна, Германія, Ізраіль) падобныя цэнтры, працуючы ў дзяржаўных інтарэсах, дзяржавай і падтрымліваюцца. Дык чаму ж гэтым шляхам не павінны ісці і мы? Тым больш што сродкі, якія патрабуюцца ад бюджэту, зусім не глабальныя — зарплата персаналу.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Камунікацыя без межаў" у рэгіёнах Гродзеншчыны мяркуецца стварыць сетку інфармацыйных цэнтраў, якія будуць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика