На Гомельшчыне ДАІ праводзіць аперацыю “Аўтобус”. 21.by

На Гомельшчыне ДАІ праводзіць аперацыю “Аўтобус”

08.12.2011 16:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Гомельшчыне ДАІ праводзіць аперацыю “Аўтобус”

Телерадиокомпания "Гомель"
На Гомельшчыне ДАІ праводзіць аперацыю “Аўтобус”. Асноўная мэта акцыі – папярэджанне аварый з удзелам грамадскага транспарта – аўтобусаў і маршрутных таксі. З пачатку гэтага года на тэрыторыі вобласці кіроўцы аўтобусаў і “маршрутак” ужо сталі вінаватымі больш як у дваццаці ДТЗ. У іх загінула пяць чалавек і 22 чалавекі атрымалі раненні. Некаторыя з аварый здзейснілі нецвярозыя кіроўцы грамадскага транспарта.
 
Асноўныя парушэнні – перавышэнне хуткасці, перавозка пасажыраў у салоне звыш усталяванай колькасці, незахаванне рэжыму працы і адпачынку. Парушаюць жа правілы, у асноўным,  кіроўцы маршрутных таксі. У кіроўцаў аўтобусаў гарадскіх маршрутаў да іх таксама ёсць цалкам канкрэтныя прэтэнзіі.
 
Алег Крупскі, кіроўца аўтобуса:
 
- Кіроўцы маршрутак могуць "падрэзаць" або ўстаць пасярэдзіне прыпынку, не ацэньваючы сітуацыю і не думаючы, што аўтобусу ўстаць няма куды. І хвост у аўтобуса будзе тырчаць на скрыжаванні, напрыклад. Або ўключыць "аварыйку" без патрэбы.
 
Аперацыя “Аўтобус” працягнецца на тэрыторыі Гомельскай вобласці да 10 снежня.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Гомельшчыне ДАІ праводзіць аперацыю “Аўтобус”. Асноўная мэта акцыі – папярэджанне аварый з удзелам грамадскага транспарта – аўтобусаў і маршрутных таксі. З...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика