Сколько стоит снять квартиру в Кобрине?. 21.by

Сколько стоит снять квартиру в Кобрине?

14.12.2011 11:12 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сколько стоит снять квартиру в Кобрине?


Найбольш хутка разбіраюць у Кобрыне аднапакаёвыя кватэры. Гэта і зразумела: часцей за ўсё арандуюць жыллё маладыя людзі і сем’і, для якіх двух- ці трохпакаёвая кватэра занадта дарагая.

Кошт аднапакаёвак можа вагацца ад 50 долараў за кватэру на ўскраіне і без мэблі – да 100 долараў у цэнтры і з еўрарамонтам. Плюс “камуналка”, вядома ж.

Асобны пакой, дарэчы, можа каштаваць 30-40 долараў, у залежнасці ад месца размяшчэння кватэры і наяўнасці выгод (гарачая вада, газ і г.д.). Таксама вар’іруюцца варыянты з аплатай камунальных паслуг. У некаторых варыянтах гаспадары могуць прапанаваць плаціць за “камуналку” прапарцыянальна плошчы, а ў некаторых прапаноўваюць фіксаваную стаўку.

Кошт арэнды двухпакаёвых кватэр у горадзе пачынаецца з 70-80 долараў за кватэры без мэблі і рамонту. 120 долараў, напрыклад, каштуе двухпакаёўка з мэбляй і рамонтам па вул. Дзяржынскага. На той жа вуліцы прапаноўваюць кватэру за 600 тысяч рублёў (каля 70 долараў) без мэблі, затое са 150 тысячамі “камуналкі”.

У Кобрыне таксама можна зняць і трохпакаёвую кватэру, і чатырохпакаёўку. Прычым часам танней нават за аднапакаёўку (80-90 долараў). Затое з вялікім коштам камунальных плацяжоў.

Для аматараў прыватных дамоў у горадзе ёсць досыць шырокі выбар. Пры гэтым каштуюць яны звычайна ад 600 тысяч рублёў плюс “камуналка”. Асноўны набор – газ, электрычнасць і цэнтральная каналізацыя. У рэдкіх выпадках здаюцца дамы з “выгодамі на вуліцы”. Тады і кошт адпаведна зніжаецца да 500 тысяч.

Палова дома можа каштаваць ад 50 да 120 долараў. Ёсць варыянты з сумесным пражываннем з гаспадарамі, а ёсць і з асобным уваходам. “Камуналка”, ізноў жа, можа дзяліцца прапарцыянальна займаемай плошчы альбо плаціцца фіксаванай стаўкай.

Вазьміце на заметку


1. Найлепшая абарона арэндадаўца і кватэраздымшчыка – афармленне дагавора найму жылога памяшкання, скласці які можна самастойна (тыповы дагавор ёсць у сетцы Інтэрнэт) альбо з дапамогай юрыста. Згодна з арт. 27 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь тыповы дагавор найму жылога памяшкання павінен быць заключаны ў пісьмовай форме і падпісаны двума бакамі. Зарэгістраваць дагавор найму патрэбна ў ЖЭСе і падатковай службе.

2. Маладыя спецыялісты пры заключэнні дагавора найму жылога памяшкання вызваляюцца ад падаткаабкладання. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбольш хутка разбіраюць у Кобрыне аднапакаёвыя кватэры. Гэта і зразумела: часцей за ўсё арандуюць жыллё маладыя людзі і сем’і, для якіх двух- ці трохпакаёвая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика