Актывісткі Femen распрануліся каля беларускага КДБ
19.12.2011 12:26
—
Новости Общества
|
Актывісткі Femen распрануліся каля беларускага КДБ 19 снежня ў Мінску каля будынка КДБ актывісткі Femen правялі акцыю, прымеркаваную да гадавіны падзей Плошчы. Яны раздзеліся і разгарнулі плакаты з надпісамі "Жыве Беларусь!"
Дзяўчаты мелі намаляваныя на твары вусы, у адной з іх на спіне быў намаляваны Лукашэнка. Яны выкрыквалі "Жыве Беларусь!" Потым з будынка КДБ выбегла ахова і затрымала відэааператара "НН" Таццяну Гаўрыльчык, незалежнага фатографа Юлію Дарашкевіч і яшчэ адну журналістку, імя якой пакуль невядома. Як паведамляюць калегі, магчыма гэта замежная журналістка. Дзяўчаты з Femen паспелі збегчы. Наш рэпарцёр перадае, што побач з будынкам КДБ прагульваюцца Някляеў з Дзмітрыевым. Бусік са спецназам і машына ДАІ пад'ехалі праз 15 хвілін пасля акцыі. Дзяўчатам-украінкам удалося захаваць месца акцыі ў таямніцы. Яны падзяліліся інфармацыяй толькі ў сацыяльных сетках, у выніку чаго журналісты ведалі пра будучую акцыю, а спецслужбы не паспелі зрэагаваць. Каб не даць магчымасці сарваць перформанс, украінкі былі абвесцілі, што адракаюцца ідэі прыезду ў Мінск і правядуць сваю спецыфічную акцыю салідарнасці ў Кіеве. Аднак, як выявілася, іх план быў дзёрзкі. Фото: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 снежня ў Мінску каля будынка КДБ актывісткі Femen правялі акцыю, прымеркаваную да гадавіны падзей Плошчы. Яны раздзеліся і разгарнулі плакаты з надпісамі "Жыве...
|
|