Брэстчанка чатыры гады судзіцца за шчыліну ў зубах. 21.by

Брэстчанка чатыры гады судзіцца за шчыліну ў зубах

22.12.2011 15:34 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брэстчанка чатыры гады судзіцца за шчыліну ў зубах

Еўрарадыё
За гэты час Ларыса Шпак назбірала 2 тамы дакументаў, выдаткавала на адвакатаў і суды некалькі мільёнаў рублёў. Пра гэта жанчына расказала Еўрарадыё.

Шпак: "Доўга не прымаліся мае пытанні. Давялося мне з’ездзіць у Вярхоўны суд на прыём. Брэсцкі абласны суд прыняў рашэнне аднавіць вытворчасць справы і прыняць мае хадайніцтвы".

У 2007 годзе жанчына звярнулася з пазовам да стаматалагічнай клінікі. Там ёй спілавалі 6 ніжніх зубоў, а не адзін, як было дамоўлена. У выніку атрымалася шчыліна, якая псавала дыкцыю. Шпак патрабавала ад паліклінікі прызнаць факт лекарскай памылкі. Кампенсацыю шкоды брэстчанка ацаніла ў 500 тысяч рублёў. Але мясцовыя суды ўзялі бок дантыстаў.

Днямі адбылося папярэдняе пасяджэнне суда Маскоўскага раёна Брэста. Клініка хадайнічае пра новую, ужо трэцюю экспертызу за кошт былой кліенткі. Тая настойвае на першапачатковай экспертызе ды кажа, што за чатыры гады зубы прыцерліся самі сабой.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За гэты час Ларыса Шпак назбірала 2 тамы дакументаў, выдаткавала на адвакатаў і суды некалькі мільёнаў рублёў. Пра гэта жанчына расказала Еўрарадыё. Шпак: "Доўга не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика