Дзеці павінны жыць дома
30.12.2011
—
Новости Общества
|
У Касцюковічах напярэдадні Новага года адбылося ўрачыстае наваселле ў дзіцячым доме сямейнага тыпу.
Ад імя уладаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік уручыў сям'і Строкаў пральную машыну і халадзільнік, а дзецям — салодкія падарункі. — Гэта вельмі добра, што дзяржава аказвае дапамогу дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, — лічыць Алена Строк. — Усё ж такі ім лепей знаходзіцца ў сям'і, няхай яна толькі замяняе родную... У Магілёўскай вобласці, як сказаў на цырымоніі адкрыцця дома Пётр Руднік, за апошнія чатыры гады зачыніліся 4 інтэрнаты для дзяцей-сірот, а колькасць дзіцячых дамоў сямейнага тыпу павялічваецца. Цяпер у рэгіёне будзе 36 такіх дамоў, дзе выхоўваецца каля 300 дзяцей. Канец года адзначаны наваселлямі ў Касцюковічах і ў Бялынічах. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Касцюковічах напярэдадні Новага года адбылося ўрачыстае наваселле ў дзіцячым доме сямейнага тыпу. Алена і Аляксандр Строкі сёння маюць 5 дзяцей: двое сваіх і... |
|