Долар патаннеў, а расійскі рубель вярнуўся з «адпачынку»
14.01.2012
—
Новости Общества
|
Учора была пятніца, трынаццатае... І, дарэчы, Новы год. Стары. Для тых, хто лічыць 2012-ты годам апакаліпсісу, — не вельмі добры, напэўна, знак. Затое аптымісты могуць цяпер сябе ўжо дакладна адчуваць у новым годзе. Які мае ўсе шанцы быць для свету калі не канцавым, то, верагодна, цяжкім, як і папярэдні. "У 2008 годзе банкі былі выратаваны ўрадамі. Пытанне, якое дамінавала ў 2011-м, — як выратаваць урады...". Гэта даслоўная цытата з навагодняга нумара часопіса "Thе Есоnоmіst". А на Каляды генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што, на яго думку, 2012 год будзе яшчэ больш цяжкім для свету, чым мінулы. Ды і ўвогуле, многія сцвярджаюць, што эканамічныя праблемы будуць працягвацца. Як паведамляе расійская медыякампанія "РБК", японскі інвестыцыйны банк Nоmurа ацаніў асноўныя геапалітычныя рызыкі на год Чорнага Дракона. Для сусветнай эканомікі могуць мець наступствы такія падзеі: прэзідэнцкія выбары ў Расіі, якія вельмі турбуюць замежных інвестараў і заходнія ўрады; магчымыя ўзрушэнні ў эканоміцы Кітая пасля прыходу пятага пакалення камуністычных лідараў у 2012-13 гадах; прэзідэнцкія выбары ў Злучаных Штатах; пачатак распаду еўразоны, калі не будзе ажыццяўлення нейкіх нестандартных высілкаў па выратаванні еўра. Курс еўра адносна долара працягвае падаць. На мінулым тыдні яго значэнне апусцілася да 1,2831 долара, што з'яўляецца 16-месячным мінімумам. Трэйдары не паверылі ў еўрапейскую валюту нават пасля прыцягнення Францыяй амаль 8 млрд еўра па аблігацыях. Прэм'ер-міністр Грэцыі Лукас Пападэмас увогуле лічыць, што ўжо ў сакавіку яго краіну можа чакаць абвальны крызіс. А не вытрывае хоць адна краіна еўразоны — нічога добрага і астатнім чакаць не прыйдзецца. ЗША, у сваю чаргу, плануюць новае павышэнне ліміту дзяржаўнага доўгу на 1,2 трлн да 16,394 трлн долараў, каб у выпадку чаго ўрад краіны мог пазычыць пабольш грошай. Пры цяперашнім ліміце — гэта толькі 100 мільярдаў долараў. Беларусь жа ў Стары Новы год уваходзіць з наступнымі курсамі асноўных валют: 8400 беларускіх рублёў за долар (мінус 0,5 %), 10810 — за еўра (плюс 0,09 %) і 266 — за расійскі рубель (плюс 2 %), які, між іншым, на гэтым тыдні "вярнуўся з адпачынку" і з новымі сіламі ўмацаваўся да беларускага брата. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора была пятніца, трынаццатае... І, дарэчы, Новы год. Стары. Для тых, хто лічыць 2012-ты годам апакаліпсісу, — не вельмі добры, напэўна, знак. Затое аптымісты могуць... |
|