Уваходжанне ў Балонскі працэс — не проста даніна модз. 21.by

Уваходжанне ў Балонскі працэс — не проста даніна модз

14.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэрміны падрыхтоўкі спецыялістаў у беларускіх ВНУ могуць быць скарочаны. Пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміў рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Міхаіл ДЗЯМЧУК.

Паводле слоў Міхаіла Дземчука, сёння разглядаюцца розныя варыянты скарачэння тэрмінаў падрыхтоўкі па асобных спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі. "Адназначна можна сказаць, што гэта не будзе фармальным скарачэннем", — паабяцаў Міхаіл Дзямчук. Скарачэнне будзе дасягацца шляхам змястоўнай аптымізацыі сацыяльна-гуманітарнага кампанента ў падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і больш рацыянальнага складання вучэбных планаў і праграм. Да таго ж пад улік будуць брацца і прапановы саміх вышэйшых навучальных устаноў.

Галоўнай тэмай анлайн-канферэнцыі было далучэнне нашай краіны да Балонскага працэсу. Трэба нагадаць, што Беларусь ужо падала пакет дакументаў у Балонскі сакратарыят і прапануе разгледзець пытанне аб уключэнні нашай краіны ў кола дзяржаў-удзельніц Балонскага працэсу на канферэнцыі міністраў адукацыі ў красавіку бягучага года.

Міхаіл Дзямчук запэўніў, што рашэнне аб уваходжанні ў Балонскі працэс прадыктавана не данінай модзе, а перш за ўсё неабходнасцю састыкоўкі сістэмы адукацыі Беларусі з сістэмамі адукацыі іншых краін ва ўмовах глабалізацыі эканомікі і неабходнасцю аптымізацыі ўсёй адукацыйнай сеткі. Ён падкрэсліў, што рэформы карысныя, толькі калі яны вядуць да павышэння якасці адукацыі, а калі ў выніку іх увасаблення якасць адукацыі пагаршаецца, то такія пераўтварэнні проста шкодныя. Напрыклад, у шэрагу краін адзначаецца зніжэнне якасці адукацыі на першай ступені вышэйшай школы ва ўмовах скарочаных тэрмінаў навучання. У Беларусі масавы пераход на дыферэнцыяваныя тэрміны падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй адбыўся яшчэ ў 2008 годзе. Аднак рэалізаваны ён быў адначасова з аптымізацыяй вучэбна-праграмнай дакументацыі, якая рэгламентуе адукацыйны працэс, і ўвядзеннем адукацыйных стандартаў новага пакалення, якія рэалізуюць кампетэнтнасны падыход у падрыхтоўцы спецыялістаў. "Гэта дазволіла пазбегнуць зніжэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў", — падкрэсліў ён.

Устаноўленыя ў сістэме вышэйшай адукацыі Беларусі тэрміны навучання супастаўныя з еўрапейскімі. "Для паступлення ў еўрапейскі ўніверсітэт патрабуецца 12-13-гадовая агульная сярэдняя адукацыя, а ў Беларусі эквівалент дванаццатага—трынаццатага года навучання ў еўрапейскай школе арганізаваны ў выглядзе цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у ВНУ, — патлумачыў рэктар РІВШ. — Гэты паказчык складае да 20% вучэбнага часу за пяць гадоў навучання ў ВНУ".

Падключэнне Беларусі да Балонскага працэсу забяспечыць прызнанне беларускіх дыпломаў у Еўропе і наадварот. "Але пра стапрацэнтнае прызнанне ніхто размовы не вядзе. Заўсёды ствараюцца нейкія камісіі, спецыялісты якіх яшчэ раз глядзяць на ўзровень падрыхтоўкі і г.д. Тым не менш нейкія агульныя правілы гульні будуць, — запэўніў Міхаіл Дзямчук. — Уся атрыбутыка ўваходжання ў Балонскі працэс (неабходная дакументацыя, узоры дыпломаў) ужо ёсць. Але гэта не значыць, што мы цалкам адмовімся ад сваіх дакументаў. Выпускнік беларускай ВНУ будзе атрымліваць дыплом дзяржаўнага ўзору, а калі яму спатрэбіцца дыплом еўрапейскага ўзору, то ён зможа яго атрымаць. Адрозненні ёсць: сучасны дадатак да дыплома еўрапейскага ўзору больш аб'ёмны, ён уключае інфармацыю аб веданні выпускніком моў, месцы праходжання практыкі і іншыя звесткі".

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэрміны падрыхтоўкі спецыялістаў у беларускіх ВНУ могуць быць скарочаны. Пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміў рэктар Рэспубліканскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика