Праўда "мая" і "чужая". 21.by

Праўда "мая" і "чужая"

14.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Скаргаў стане менш?

На артыкул "Чортава кола" ("Звязда", 27.12. 2011 г.) адгукнуўся наш чытач з Мінска Вікенцій Сасім і выказаў сваю думку.

Нагадаю чытачам, што размова ў артыкуле ішла пра пенсіянера з в. Ліпск, што ў Ляхавіцкім раёне, які скардзіўся на кепскую ваду ў сваім калодзежы. Калі ж паставілі насупраць яго хаты водаправодную калонку — выставіў дадатковыя патрабаванні. А ў барацьбе з суседкай дайшоў да Вярхоўнага Суда.

"Скажыце, а хто стварае ў нас гэтыя "чортавы колы"? Няўжо інваліды і старыя людзі? А можа, уся бяда ад чыноўнікаў у якіх не знойдзеш праўды?" — пытаецца Вікенцій Міхайлавіч.

Справа не ў тым, што чалавек напісаў скаргу, а ў тым, што не дапускае нават думкі, што можа памыліцца. І ў змаганні за "сваю праўду" не выбірае сродкаў і абражае ўсіх без разбору, бо ведае, што яму нічога не пагражае. Хто будзе судзіцца з састарэлым ды яшчэ інвалідам?

Жыццё паказвае, што, вялікая колькасць скаргаў надуманыя. Скардзяцца на суседа-дачніка, на кіроўцу, які "не так" аўтамашыну, на мясцовую ўладу, якая не адрамантавала дах у прыватным доме, нават на катоў пад сваім акном...

Прыязджае адна камісія, за ёю другая, а чалавек усё піша і піша, і ўжо ўсе наўкол вінаватыя.

Сярод чыноўнікаў, безумоўна, ёсць і раўнадушныя, але не можа быць, каб знізу даверху былі толькі "мафіёзі", "тыраны" і "прадажныя", як лічыць герой "Чортава кола".

У тым жа Ляхавіцкім раёне некалькі гадоў таму егера з мясцовага лясгаса асудзілі да 3,5 гадоў строгага рэжыму за тое, што ўступіў у перастрэлку з браканьерам, падчас якой абодва былі лёгка паранены. У нашай газеце быў надрукаваны артыкул "Шрот", які прачытаў намеснік старшыні Вярхоўнага Суда, і справа была перагледжана. Неўзабаве 21-гадовы хлопец апынуўся на свабодзе. Не ўсе людзі, у тым ліку і чыноўнікі, абыякавыя, і не трэба ўсіх мазаць чорнай фарбай.

Я ні ў якім разе не хачу абяліць тую ж судовую сістэму: бывае, што справы разглядаюцца не па сутнасці, але я адстойваю пазіцыю, якая даўно праверана і ў многіх іншых краінах. Калі ў чалавека ёсць прэтэнзіі і яго пакрыўдзілі, то справу павінны разглядаць не чыноўнікі розных рангаў, а суд.

Але наш чалавек часта працягвае шукаць "сваю праўду" і пасля суда, бо верыць, што чыноўнікі вышэйшыя за суд. Адсюль і бясконцыя скаргі ў розныя інстанцыі.

Я не выступаю абаронцам нейкіх там начальнікаў — іх цяжка пакрыўдзіць. Яны сябе ў крыўду не дадуць. Хочацца, каб наша грамадства навучылася жыць у прававых рамках і каб чалавек дзейнічаў у іх межах.

З 22 студзеня пачынае дзейнічаць закон "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Цяпер ёсць магчымасць з тых, хто любіць пісаць у розныя інстанцыі неабгрунтаваныя скаргі, спагнаць грошы на карысць установы, якая займалася праверкай, пісала адказы... Прасцей кажучы, была ўцягнута ў тыя разборкі. Але выпісаць штраф можа толькі суд.

Ёсць у законе яшчэ адзін вельмі важны пункт. Калі чалавек працягвае пісаць заявы і скаргі, то пасля пісьмовага папярэджвання перапіску з ім могуць спыніць і ніхто на чарговае "пасланне" не будзе рэагаваць. А за падачу скаргаў і зваротаў, у якіх ёсць абразы і паклёп, аўтары могуць быць прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з законам. Заяву наведніка, які ўчыніў скандал у кабінеце, увогуле могуць не разглядаць.

У нашага грамадзяніна ўжо з'явілася магчымасць звярнуцца да таго ці іншага кіраўніка праз інтэрнэт — адправіць яму электроннае пісьмо. Пры гэтым абавязкова неабходна пакінуць свой электронны адрас.

На прыёмах грамадзян цяпер можа выкарыстоўвацца і відэакамера для запісу, але чалавека, які зайшоў у кабінет, пра гэта павінны папярэдзіць. У спрэчных момантах відэазапіс можа адыграць станоўчую ролю.

Наколькі эфектыўна будзе працаваць закон "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", пакажа час. Хочацца верыць, што станоўчыя зрухі не прымусяць сябе чакаць.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скаргаў стане менш? На артыкул "Чортава кола" ("Звязда", 27.12. 2011 г.) адгукнуўся наш чытач з Мінска Вікенцій Сасім і выказаў сваю думку. Нагадаю чытачам, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика