У Брэсце пачалася кампанія "Наша мова"
20.01.2012 20:22
—
Новости Общества
|
У Брэсце пачалася кампанія "Наша мова" Моладзевая ініцыятыва "Аазіс" прапануе падпісацца за вяртанне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай.
У рамках кампаніі былі зроблены адмысловыя ўлёткі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з арганізатараў Сяржук Кавалько. Ва ўлётках — інфармацыя пра цяжкае становішча роднай мовы на сучасным этапе. Пад заклікам "Падтрымай родную мову!" да пачатку лютага будзе праходзіць збор віртуальных подпісаў. Паставіць іх брэстаўчане змогуць праз смс ці праз электронную пошту. Кавалько: "Яшчэ ўлёткі ўтрымліваюць тэкст на рускай мове, пераклад якога на беларускую таксама можна даслаць нам. Удзельнікі конкурсу атрымаюць фірмовыя значкі кампаніі ды магчымасць трапіць на беларускамоўную дыскатэку". Мэта кампаніі — папулярызацыя беларускай мовы сярод брэсцкай моладзі. Менавіта ў навучальных установах Брэста і будуць распаўсюджвацца друкаваныя матэрыялы "Нашай мовы". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Моладзевая ініцыятыва "Аазіс" прапануе падпісацца за вяртанне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай. У рамках кампаніі былі зроблены адмысловыя ўлёткі. Пра...
|
|