Долар працягвае таннець
21.01.2012
—
Новости Общества
|
На пачатку тыдня разгарнулася абмеркаванне паніжэння рэйтынгу дзевяці еўрапейскіх краін, сярод якіх і Францыя, амерыканскім агенцтвам Standart & Poors (дарэчы, Германію гэта не закранула). Страх, што з-за гэтага абрынецца ўся еўрапейская фінансавая сістэма, аказаўся дарэмным. Нічога страшнага не адбылося. Многія лічаць, што млявая рэакцыя рынкаў на рашэнне S&P выклікана чаканнем больш-менш адэкватных каментарыяў ад палітыкаў і тым, што паніжэнне рэйтынгаў стала толькі афіцыйнай канстатацыяй праблем, якія з'явіліся ўжо даўно. Таму нават верагодны дэфолт Грэцыі, якога чакаюць у сакавіку (тады яна будзе павінна выплачваць запазычанасці на 14,4 млрд еўра), нікога не здзівіць. Тым больш што сусветны банк у дакладзе "Глабальныя эканамічныя перспектывы на 2012 год" прагназуе працяг крызісу і запавольванне развіцця сусветнай эканомікі. Але адна добрая навіна ўсё ж такі ёсць: Міжнароднаму валютнаму фонду дапамогуць павялічыць рэсурсы крэдытавання да 1 трыльёна долараў. Па звестках газеты "Коммерсант", Японія збіраецца павялічыць свой уклад у МВФ. Нагадаем, што раней еўрапейскія ўрады паабяцалі "падкінуць" МВФ прыкладна 200 млрд долараў. А ў Беларусі таксама чагосьці незвычайнага не адбылося. Долар патаннеў яшчэ на 70 рублёў (мінус 0,8 працэнта); еўра, які ў панядзелак згубіў 160 рублёў, па выніках тыдня стаў таннейшы толькі на 10 рублёў (мінус 0,09 працэнта); а дыяграма курсу расійскага рубля ў гэтыя пяць дзён нагадвала кардыяграму "сардэчніка": то падымецца, то апусціцца на тую ж суму. А ў выніку колькі каштаваў — столькі і каштуе (266 беларускіх рублёў). У 2011-м беларусы куплялі валюту меншПаводле звестак Нацыянальнага банка, летась жыхары нашай краіны купілі 4,049 мільярды наяўнай замежнай валюты ў эквіваленце. Гэта на 47,4 % менш, чым у 2010-м. Банкам жа насельніцтва прадало на 32,2 % менш валюты ў параўнанні з папярэднім годам — 4,519 млрд долараў. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатку тыдня разгарнулася абмеркаванне паніжэння рэйтынгу дзевяці еўрапейскіх краін, сярод якіх і Францыя, амерыканскім агенцтвам Standart & Poors (дарэчы, Германію...
|
|