Каго падтрымае дзяржава
21.01.2012
—
Новости Общества
|
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе" № 41, з 1 красавіка 2012 года плануецца пашырэнне сістэмы дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва. Пра тое, якім катэгорыям грамадзян і ў якіх выпадках будзе аказвацца дадатковая сацыяльная дапамога, "Звяздзе" распавядае намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Валянціна Каралёва. Падтрымка сем'яў з двайнятамі і інвалідаў Паводле слоў Валянціны Каралёвай, з 1 красавіка ў сістэму дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД) уключаны 2 новыя віды дапамогі: r забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. У выпадку нараджэння двайнят і больш дзяцей прадугледжваецца права сем'яў на такое забеспячэнне без уліку ўзроўню даходу сям'і. r дапамога для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузкаў. Такая дапамога будзе прадастаўляцца інвалідам І групы і дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, якія маюць ІV ступень страты здароўя, незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу грамадзяніна (сям'і), у памеры да трох бюджэтаў пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (далей — БПМ) не больш за 2 разы ў год. Па ацэнцы, колькасць атрымальнікаў такой дапамогі складзе не менш за 20 тыс. чалавек. Падтрымка анкахворых жанчын У пералік тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, на набыццё якіх прадастаўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога, уносіцца новы тэхнічны сродак сацыяльнай рэабілітацыі — пратэз малочнай залозы з ліфамі (для жанчын, якія маюць ІІІ групу інваліднасці пасля перанесенай аперацыі па выдаленні малочнай залозы). Дарэчы, як паведаміла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, у сярэднім у год 224 жанчынам пасля правядзення аперацыі па выдаленні малочнай залозы ўсталёўваецца ІІІ група інваліднасці. Падтрымка тых, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі r Тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі змогуць атрымаць інваліды ІІІ групы з прычыны працоўнага калецтва або прафесійнага захворвання, а таксама інваліды ІІІ групы і дзеці ва ўзросце да 18 гадоў, што адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі. r Павялічаны максімальны памер аднаразовай сацыяльнай дапамогі (з 5 БПМ да 10 БПМ). Паўторна на працягу года такая дапамога можа быць прадастаўлена сем'ям (грамадзянам), якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў, катастроф, пажараў і іншых надзвычайных сітуацый (раней такая дапамога прадастаўлялася не больш аднаго разу ў год). r У больш кароткія тэрміны змогуць атрымаць дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу тыя, хто стаў беспрацоўным з прычыны ліквідацыі прадпрыемства, скарачэння колькасці або штатаў. Іх сярэднедушавы даход будзе разлічвацца за тры месяцы (а не за дванаццаць), якія папярэднічаюць месяцу звароту па дапамогу. Падтрымка сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян (сем'яў) Штомесячную сацыяльную дапамогу змогуць атрымліваць на працягу дванаццаці месяцаў (раней толькі шэсць месяцаў): r адзінокія інваліды І і ІІ групы; r адзінокія непрацаздольныя грамадзяне, якія дасягнулі ўзросту 70 гадоў; r няпоўныя сем'і, бацькі ў якіх ажыццяўляюць догляд за дзецьмі-інвалідамі ва ўзросце да 18 гадоў. Валянціна Каралёва адзначыла, што ўсім катэгорыям атрымальнікаў штомесячнай сацыяльнай дапамогі будзе рабіцца пераразлік памеру прызначанай дапамогі пры павелічэнні БПМ у перыядзе яе прадастаўлення. Гэта дазволіць падтрымліваць даходы насельніцтва на ўзроўні БПМ. Акрамя таго, сем'і (грамадзяне), якія звярнуліся па адзін з відаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, маюць права на прадастаўленне розных відаў гэтай дапамогі. Святлана Бусько. ДА ўВАГІ Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльнай дапамогі ў безнаяўнай форме зможа накіроўвацца не толькі на аплату жыллёва-камунальных паслуг, але і на пагашэнне запазычанасці па іх аплаце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе" № 41, з 1 красавіка 2012 года плануецца пашырэнне сістэмы дзяржаўнай...
|
|