На наступным тыдні да мінус 29. 21.by

На наступным тыдні да мінус 29

27.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Даволі сур'ёзную порцыю холаду прынёс днямі ў Беларусь сібірскі антыцыклон, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

У пятніцу ападкаў ужо не прагназуецца, аднак на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўдзень мінус 8—13 градусаў, па ўсходзе краіны — да 15 марозу. Не чакаецца ападкаў і ў суботу, і ў нядзелю, а маразы ўначы ўзмоцняцца да мінус 13—20 градусаў, уначы на 29 студзеня на ўсходзе — нават да 27 градусаў ніжэй за нуль. Удзень на выхадныя будзе мінус 8—15 градусаў, ва ўсходніх раёнах часам да 16—18 марозу.

Не зменіцца характар надвор'я і ў першай палове наступнага тыдня. Да першага лютага ўключна ападкаў не будзе і стане яшчэ халадней. Тэмпература паветра ўначы мінус 16—23 градусы, па ўсходзе краіны — да 24—29 марозу; удзень — мінус 10—17, на ўсходзе — да мінус 20 градусаў. Спецыялісты гідраметцэнтра падлічылі, што такі тэмпературны фон апошніх дзён студзеня будзе ажно на 8—12 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных сіноптыкаў, гэты маларухомы сібірскі антыцыклон працягне гаспадарыць на тэрыторыі Беларусі і ў першай пяцідзёнцы лютага, калі будуць трымацца моцныя маразы. Даволі холадна на выхадныя будзе і ў Мінску. У ноч на суботу чакаецца мінус 17—19, у ноч на нядзелю — каля 20 марозу; удзень — мінус 12—14 градусаў і без ападкаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даволі сур'ёзную порцыю холаду прынёс днямі ў Беларусь сібірскі антыцыклон, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика