Хочаце стаць міжнародным чыноўнікам?. 21.by

Хочаце стаць міжнародным чыноўнікам?

27.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пазаўчора ў Маскве адбылося першае пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, якая выступае правапераемнікам Камісіі Мытнага Саюза. Старшынёй Савета быў назначаны намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас. Учора, ужо ў Мінску, ён пагутарыў з журналістамі.

Як паведаміў Сяргей Румас, Калегія ЕЭК (першы наднацыянальны орган у складзе гэтай камісіі) пачне сваю працу 1 лютага. Ужо зацверджана, што туды будуць уваходзіць 23 дэпартаменты з агульнай колькасцю супрацоўнікаў да 600 чалавек. Гэты штат павінен быць сфарміраваны да 1 ліпеня 2012 года. Кіраўнік Савета ЕЭК нагадаў, што Рэспубліка Беларусь мае сваю квоту і ў бліжэйшы час на сайце ўрада будуць размешчаны патрабаванні да кандыдатаў у Калегію. "І любы чалавек, які валодае адпаведнай кваліфікацыяй, можа падаць заяўку на ўдзел у конкурсе ды паспрабаваць сябе ў ролі міжнароднага чыноўніка, — сказаў Сяргей Румас. — Заяўкі трэба будзе падаваць на працягу 10 дзён. Таму, як толькі інфармацыя на сайце з'явіцца, усе грамадзяне могуць звяртацца".

Між іншым, Калегія будзе разглядаць большасць пытанняў, аднесеных да ЕЭК, а таксама ёй будуць перададзены некаторыя нацыянальныя паўнамоцтвы — усяго каля ста да 2017 года. "Упершыню ў нашай гісторыі кіраўнікі трох краін згадзіліся з тым, што нацыянальныя ўрады перадаюць на добраахвотнай аснове паўнамоцтвы для прыняцця рашэнняў у наднацыянальны орган", — адзначыў намеснік прэм'ер-міністра.

Аднак поўнай уніфікацыі паміж эканамічнай палітыкай краін яшчэ не будзе. "Пакуль дамоў наконт узгаднення валютнай, фінансавай палітыкі не падпісана. Думаю, як мы і разлічвалі, Беларусь атрымае адтэрміноўку. Ад абавязковага продажу валютнай выручкі мы будзем адыходзіць не раней за 1 студзеня 2017 года", — заявіў Сяргей Румас.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазаўчора ў Маскве адбылося першае пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, якая выступае правапераемнікам Камісіі Мытнага Саюза. Старшынёй Савета быў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика