| На Брэсцкай біржы працы абяцаныя заробкі ўзнялі да мільёна
					31.01.2012 15:40
					 —
					Новости Общества
					
          	| 
					  
				 На Брэсцкай біржы працы абяцаныя заробкі ўзнялі да мільёна Цяпер уся дошка аб’яваў, на якой больш за паўтысячы вакансіяў, стракаціць адзінкамі з шасцю нулямі.  Нагадаем, што з новага года мінімальны заробак узняты да мільёна рублёў. Такую суму пакладуць у кішэню і машыніст бульдозера, і трактарыст, і медсястра, і шэф-повар, і токар 4-5 разрадаў, і прыбіральшчык памяшканняў. Сярод вакансій пабольшала вайсковых. З пяці ранейшых вакансій начальнікаў радыёстанцыі засталася адна і дадалася адна новая. Новая “каштуе” паўтара мільёна, старая вырасла на 20% (раней была 780 тысяч рублёў). Дадалося камандзіраў рознага рангу з акладамі каля двух мільёнаў. Але ёсць таксама і камандзір аддзялення, начальнікі юрыдычнай і нават фінансавай службы з акладам у 1 мільён рублёў. Нагадаем, што на 19 студзеня ў брэсцкім цэнтры занятасці былі вакансіі нават на 600 тысячаў рублёў.   Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так Цяпер уся дошка аб’яваў, на якой больш за паўтысячы вакансіяў, стракаціць адзінкамі з шасцю нулямі. Нагадаем, што з новага года мінімальны заробак узняты да... | 
		
		
		 |