Арлан-белахвост застаўся зімаваць у сталіцы. 21.by

Арлан-белахвост застаўся зімаваць у сталіцы

11.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самы буйны крылаты драпежнік Беларусі быў зафіксаваны арнітолагамі на рацэ Свіслач прамзоны Шабаны

У сераду, 8 лютага, спецыялісты грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) ажыццяўлялі сінхронныя ўлікі вадаплаўных і каляводных птушак у Мінску.

Як паведаміў рэдакцыі спецыяліст па экалагічнай адукацыі АПБ Руслан Шайкін, усяго на водных аб'ектах сталіцы сёлета было ўлічана 4372 птушкі 16 відаў. Больш за ўсё птушак было заўважана на рэках Свіслач і Лошыца, а таксама на Сляпянскай воднай сістэме. Каля 95 працэнтаў усіх зімуючых птушак складаюць крыжанкі. Значна больш, чым у мінулыя гады, у Мінску гэтай зімой засталося лебедзяў-шыпуноў, якія добра адчуваюць сябе на вадасховішчы Крыніцы на паўночным захадзе горада. Там жа засталася на зімоўку белалобая гусь.

Сярод 16 відаў крылатых 5 занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта вялікі савук, савук-луток, качка-шылахвостка, зімародак і арлан-белахвост. Амаль усе яны зімуюць на рацэ Свіслач. Арлан-белахвост быў зафіксаваны на рацэ Свіслач у прамзоне Шабаны.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самы буйны крылаты драпежнік Беларусі быў зафіксаваны арнітолагамі на рацэ Свіслач прамзоны Шабаны У сераду, 8 лютага, спецыялісты грамадскай арганізацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика