Ледзяныя скульптуры на плошчы Перамогі ў Віцебску пацярпелі ад адлігі. 21.by

Ледзяныя скульптуры на плошчы Перамогі ў Віцебску пацярпелі ад адлігі

27.02.2012 18:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ледзяныя скульптуры на плошчы Перамогі ў Віцебску пацярпелі ад адлігі


Ледзяны артылерыст разам са сваёй пушкай на плошчы Перамогі ў Віцебску не дачакаліся на тое, што лета, калі мясцовыя ўлады збіраюцца шырока святкаваць 200-годдзе Айчыннай вайны 1812 года, але нават канца зімы. Сонейка, яно памацней за любога Напалеона: пушка з ядрамі і бравы салдат побач пераўтварыліся ў вартае жалю відовішча. Ляснулі і астатнія персанажы казачнай алеі.

Так цяпер выглядае артылерыст 1812 года са сваёй пушкай

Царэўна-лебедзь пазбавілася не толькі кароны, але і крылаў. Дасталося і чарапасе. Галава бедалагі ляжыць побач з панцырам. Гамон прыйшоў і грыфону – ніхто не пазнае зараз у гэтым аскепку былую міфалагічную страшыдлу. У кабрыялет дзеці яшчэ пакуль садзяцца, але кіроўцу хтосьці знёс палову тулава.

Ад лебедзя яшчэ засталіся крылы

Даўжэй за ўсіх пратрымаецца зубр. Яго сонейка амаль не пашкодзіла. Дзіва што, ці рэльны, ці ледзяны – ён жа волат!

Дракон ператварыўся ў ігуану

Цікава, што гараджане працягваюць вадзіць сваіх дзяцей на экскурсіі нават да гэтых аскепкаў. І працягваюць фатаграфавацца на іхнім фоне. Пры гэтым многія са шкадаваннем кажуць: “Навошта было ладзіць гэты конкурс напрадвесні? Хіба было мала марозных дзён?”.

 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ледзяны артылерыст разам са сваёй пушкай на плошчы Перамогі ў Віцебску не дачакаліся на тое, што лета, калі мясцовыя ўлады збіраюцца шырока святкаваць 200-годдзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика