Нямы "Оскар". 21.by

Нямы "Оскар"

28.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіно вяртаецца да вытокаў?

Вынікі "Оскара-2011" паказалі, што ў кіно самымі важнымі з'яўляюцца не грандыёзныя спецэфекты, не маштабныя здымкі і нават не бяспройгрышна сентыментальны сцэнарый, а ўсяго толькі мінімалізм, вяртанне да вытокаў і любоў. Любоў да кіно.

На 84-й цырымоніі ўручэння прэміі Амерыканскай кінаакадэміі, што традыцыйна адбывалася ў Лос-Анджэлесе ў кінатэатры "Кодак", "Оскара" за найлепшы фільм 2011 года атрымала нямая стужка "Артыст" рэжысёра Мішэля Хазанавічуса. Французскі рэжысёр з заходне-славянскімі каранямі яшчэ раз даказаў усяму свету: новае — гэта добра забытае старое! "Артыст" — выкшталцоная стылізацыя пад нямое кіно, якое практычна перасталі здымаць ужо ў 1930-х гг. Дзеянне фільма адбываецца акурат у 1927 годзе, калі гукавыя фільмы пачалі складаць сапраўды небяспечную канкурэнцыю нямым. Галівудская "зорка" нямога кіно Джордж Валентайн (Жан Дзюжардэн) не хоча нават чуць пра мікрафоны на здымачнай пляцоўцы. Ён адданы сапраўднаму кіно — мастацтву, дзе значныя пластыка, міміка акцёра і іншыя выяўленчыя сродкі кінематографа. У яго безнадзейна закахана статыстка Пепі Мілер (якую сыграла жонка Хазанавічуса актрыса Берэніс Бежо). Яна ў простым сэнсе слова ўпала на "зорку" падчас прэм'еры фільма, і пасля гэтага лёсавызначальнага падзення яе ўласная кар'ера імкліва пайшла ўгору: Пепі набірае папулярнасць у гукавым кіно...

Агулам "Артыст" сабраў пяць "Оскараў": найлепшы фільм, найлепшы акцёр (Жан Дзюжардэн, найлепшы рэжысёр (Мішэль Хазанавічус), найлепшы арыгінальны саўндтрэк і найлепшы дызайн касцюмаў. Апошнія дзве ўзнагароды насамрэч сведчаць пра тое, што "Артыст" — стылізацыя вышэйшага гатунку. Зрэшты, сыграць сёння так, як сыгралі б у нямым кіно 85 гадоў назад — таксама дарагога каштуе. Відаць, нездарма амерыканскія кінаакадэмікі не ўстаялі і аддалі французскаму фільму столькі "Оскараў" запар. Ды яшчэ "галівудская тэма" і тое, што стужка здымалася якраз у Галівудзе, таксама адыграла немалую ролю. Першапачаткова перамога "Артыста" здавалася нечым нерэальным: фільм і так сабраў ужо мноства іншых узнагарод.

"Оскар" — вельмі спецыфічная прэмія. У першую чаргу таму, што амерыканская. У амерыканцаў сваё разуменне добрага кіно. Гэта як англійскі гумар або эстонская замаруджанасць. Тым больш радуе, што гэтым разам "Оскара" атрымаў якасны душэўны фільм, не перанасычаны пафасам, амерыканскай ідэяй, марай або патрыятызмам.

Разам з "Артыстам" за "Оскара", дарэчы, змагаліся такія нашумелыя ўжо карціны, як: "Нашчадкі" Аляксандра Пэйна, "Дрэва жыцця" Тэрэнса Маліка, "Баявы конь" Стывена Спілберга, "Жахліва гучна і бязмежна блізка" Стывена Долдры, "Поўнач у Парыжы" Вудзі Алена, "Прыслуга" Тэйта Тэйлара, "Чалавек, які змяніў усё" Бенета Мілера і "Захавальнік часу" Марціна Скарсэзэ.

"Оскары" ў іншых намінацыях атрымалі: Крыстафер Палмер (найлепшы акцёр другога плана ў фільме "Пачаткоўцы"), Мэрыл Стрып (найлепшая актрыса за ролю Маргарэт Тэтчэр у фільме "Жалезная лэдзі"), Актавія Спэнсэр (найлепшая жаночая роля другога плана ў фільме "Прыслуга"). "Ранга" Гора Вербінскі прызнаны найлепшым мультфільмам, а драма іранца Азгара Фахрадзі "Развод Надзіра і Сімін" — найлепшым замежным фільмам. На радасць аматарам інтэлектуальных камедый кінаакадэмікі не абмінулі і Вудзі Алена. Яго бліскучая фрывольная стужка "Поўнач у Парыжы", дзе галоўны герой пераносіцца ў Парыж 1920-х гг., аддае пачытаць свой раман Эрнэсту Хэмінгуэю і п'е каву з Сальвадорам Далі, атрымала прыз за самы арыгінальны сцэнарый.

Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіно вяртаецца да вытокаў? Вынікі "Оскара-2011" паказалі, што ў кіно самымі важнымі з'яўляюцца не грандыёзныя спецэфекты, не маштабныя здымкі і нават не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика