У Ашмянах асуджаны малады чалавек, які напаў на сямейную пару. 21.by

У Ашмянах асуджаны малады чалавек, які напаў на сямейную пару

28.02.2012 18:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Ашмянах асуджаны малады чалавек, які напаў на сямейную пару


Да трох гадоў зняволення прыгаварыў суд Ашмянскага раёна 24-гадовага Аляксандра Г. за асабліва злоснае хуліганства. У судзе было даказана: абвінавачаны вечарам 16 кастрычніка 2011 года на вуліцы Савецкай пабіў мужчыну, потым здзекаваўся з яго жонкі.

Паводле праведзенага расследавання, вечарам 16 кастрычніка Аляксандр адпачываў у райцэнтры ў кафэ “Парадзіз Сіці”, што на вуліцы Савецкай. Спачатку выпіваў з сябрам, потым, калі сябар пайшоў, абвінавачаны перасеў за столік да мужа з жонкай.

Выпіўшы гарэлкі, Аляксандр прапанаваў мужчыну выйсці пакурыць. Па словах пацярпелага, на вуліцы малады чалавек без якіх-небудзь прычын прыставіў яму да горла сталовы нож і сказаў, што заб’е.

Пачалася бойка. Мужчыны паваліліся на зямлю. Размахваючы нажом, нападальнік у некалькіх месцах парэзаў пацярпеламу твар, біў па твары кулаком. Мужчына адбіваўся, як мог, спрабаваў выбіць нож, але гэтага не атрымалася.

Жонка мужчыны занепакоілася, што муж доўга не вяртаецца ў кафэ. Пайшла шукаць яго на вуліцу. Убачыўшы бойку, жанчына стала крычаць, прасіць хулігана спыніцца. Замест гэтага Аляксандр прыставіў нож да горла жанчыны і папярэдзіў: згвалціць яе і заб’е мужа, калі яна не пойдзе з ім.

Пагражаючы нажом, Аляксандр адвёў сваю ахвяру на стадыён, што побач з кафэ.

Па словах пацярпелай, мужчына біў яе далонямі па твары, прыстаўляў нож да горла, патрабаваў уступіць з ім у палавую сувязь. На вуліцы было ўсяго чатыры градусы цяпла. Хуліган здзекаваўся з жанчыны, якая была без верхняй вопраткі, паўтары гадзіны.

Увесь час на мабільны тэлефон зламысніка хтосьці званіў. Як высветлілася пазней, гэта былі работнікі міліцыі, якіх выклікаў у кафэ муж. Аператыўнікі адразу ўстанавілі асобу падазронага, з’ездзілі да яго дамоў і ўзялі ў бацькоў нумар мабільнага тэлефона.

На званкі Аляксандр то груба адказваў, то не знімаў трубку. Усё ж настойлівасць міліцыянераў прынесла плён. Абвінавачаны адпусціў жанчыну і ўцёк. Пасля затрымання Аляксандр адмаўляў, што пагражаў мужчыну забойствам, а жанчыну збіраўся згвалтаваць.

Не прызнаў ён сваю віну ў асабліва злосным хуліганстве і ў судзе. Аляксандр не адмаўляў тое, што пабіўся з пацярпелым. А яго жонку быццам бы проста завёў на стадыён, каб угаварыць не званіць у міліцыю.

Тым не менш, па меркаванні суда, віна Аляксандра пацвярджаецца паказаннямі сведкаў – двух міліцыянераў, якія званілі на тэлефон абвінавачанага, а таксама работнікаў кафэ.

Пры вынясенні прыгавору суд улічыў той факт, што Аляксандр раней некалькі разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у злачынстве, якое здзейсніў у стане алкагольнага ап’янення, не раскаяўся, на псіхічныя захворванні не пакутуе.

Паводле прысуду, тры гады зняволення Аляксандр павінен правесці ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прыгавор уступіў у законную сілу.

Аляксандр ЛЯНКЕВІЧ, старшы памочнік пракурора Ашмянскага раёна. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да трох гадоў зняволення прыгаварыў суд Ашмянскага раёна 24-гадовага Аляксандра Г. за асабліва злоснае хуліганства. У судзе было даказана: абвінавачаны вечарам 16...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика