РОЗГАЛАС
02.03.2012
—
Новости Общества
|
"Раўбічы" запрашаюць аматараў "Мінскай лыжні"
У гэтыя выхадныя "Раўбічы" рыхтуюцца прыняць "Мінскую лыжню" — спаборніцтвы, якія традыцыйна праходзяць у нас у канцы лютага—пачатку сакавіка ўжо больш за 25 гадоў. Траса падрыхтавана і адпавядае ўсім стандартам вялікага спорту. Праўда, як вядома, у "Мінскай лыжні" заўсёды спаборнічаюць аматары, у тым ліку і чыноўнікі самых розных узроўняў. Амаль заўсёды ў спаборніцтвах удзельнічае і кіраўнік дзяржавы. Сёлета ў традыцыйны турнір арганізатары ўнеслі два змяненні. Першае датычыць самой трасы. Калі раней яна праходзіла па лесе і такім чынам частка дыстанцыі заставалася нябачнай для гледачоў, то сёлета яна будзе знаходзіцца бліжэй да балельшчыкаў. Такім чынам, лыжнікі ўвесь час будуць на вачах тых, хто прыедзе за іх "пахварэць". Наведнікам "Раўбічаў" і так не давядзецца сумаваць: акрамя лыжных эстафет, тут пройдуць і іншыя спаборніцтвы. Яшчэ адно новаўвядзенне тычыцца рэгламенту турніру: сёлета павялічаны ўзроставы цэнз удзельнікаў "Мінскай лыжні". У мужчынскай камандзе ўсе ўдзельнікі цяпер павінны быць ад 45 гадоў і старэй, у жаночай — ад 35. Арганізатары ўпэўнены, што гэта надасць вастрыні спаборніцтвам. Ну а сагрэцца, па традыцыі, можна будзе гарачым чаем і салдацкай кашай. Перакусіць госці свята могуць у шматлікіх выязных кавярнях і пунктах харчавання. "Раўбічы" чакаюць усіх аматараў здаровага ладу жыцця ў нядзелю. Эстафетныя гонкі пачнуцца а 11-й гадзіне. Алена КРАВЕЦ. Адкуль міна?У Магілёве літаральна на тратуары знайшлі артылерыйскую міну часоў Другой сусветнай вайны. Яна ляжала на пешаходнай дарожцы каля Палаца гімнастыкі. Міну знайшоў дворнік: прыбраў у бок, далей ад людзей, і паведаміў адміністрацыі. Гэты чалавек расказаў, што небяспечную знаходку ўбачыў праз гадзіну пасля таго, як праехаў аўтамабіль, які пасыпаў тратуар пяском. Верагодна, што адтуль яна і вываліся. На месца здарэння адразу выехалі ўсе неабходныя службы, ачапілі тэрыторыю, пагрузілі і вывезлі міну для знішчэння. Алена Казлова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Раўбічы" запрашаюць аматараў "Мінскай лыжні" У гэтыя выхадныя "Раўбічы" рыхтуюцца прыняць "Мінскую лыжню" — спаборніцтвы, якія традыцыйна... |
|