Колькі "8 Сакавіка" павінна быць у годзе?. 21.by

Колькі "8 Сакавіка" павінна быць у годзе?

07.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Набліжаецца 8 Сакавіка. Напэўна, няма мужчыны, які б ад гэтага факту нервова не ўздрыгнуў. Гэта ж трэба хоць неяк выказаць свае каханне, пяшчоту, павагу, захапленне, замілаванне ўсім блізкім жанчынам. Дзень як дзень, а мы: прачынаемся рана, гатуем сняданак (добра хоць, калі не зламаем падчас гэтага што-небудзь на кухні ці не спалім!), дастаем прыгатаваныя загадзя кветкі, а можа, і бяжым хуценька па іх у краму — і думаем, што робім зараз нашых жанчын самымі шчаслівымі ў свеце...

Чаму менавіта "думаем", а не "робім" насамрэч? Ды таму, што мець на ўвазе, што побач з намі жанчына, трэба не адзін дзень на год, а кожную хвіліну, кожнае імгненне свайго жыцця. А то атрымліваецца, што мы прызнаём свой абавязак ахоўваць жанчыну і дапамагаць ёй толькі ў гэты дзень, а ўвесь астатні год толькі яна аб нас клапоціцца. Для яе кожны новы дзень — "мужчынскае 8 Сакавіка": раненька ўстаць, каб накарміць усю сям'ю, дзяцей адправіць на вучобу, мужа — на працу, а самой пры гэтым яшчэ не спазніцца на сваю працу і быць прывабнай і прыгожа апранутай... Паразважайце аб гэтым, а я раскажу вам некалькі гісторый пра мужчынскія ўчынкі і тое, што імі ніколі назваць нельга.

...Дзяўчына плача на вакзале чужога горада. Ёй трэба ехаць, яна спазняецца, але няма ніводнага білета. Але тут ёй на дапамогу прыходзіць... Ага, правільна — мужчына. Афіцэр дамаўляецца, каб дзяўчыне прадалі білет на цягнік у касе для вайскоўцаў. Цяпер яны едуць разам. Дзяўчыне трэба сысці на маленькай станцыі, недалёка ад вялікага горада. Вайсковец не дазваляе ёй сысці, бо ведае, што адной там будзе небяспечна. Вязе яе разам з сабою, знаходзіць, дзе пераначаваць. Раніцай ён пасадзіць дзяўчыну на аўтобус, які давязе яе дакладна туды, куды патрэбна. Ды яшчэ наказвае кіроўцы, каб прасачыў за госцяй іх краіны. Дзесяць разоў сказаўшы "дзякуй", дзяўчына цалуе ў шчаку свайго ахоўніка, ад чаго твар яго адразу заззяў. Вайсковец дапамог гэтай дзяўчыне проста таму, што ён мужчына. І ўзнагарода за гэта — пацалунак. Яны больш ніколі не бачыліся...

...Адпачынак. Кароценькія раманы ці проста рамантычныя сустрэчы. Рэстаран. Неверагоднай прыгажосці жанчына і сур'ёзны, у меру ўпэўнены ў сабе мужчына. Шыкоўны вечар. Дзяўчына, якая ходзіць па рэстаране з вялізным кошыкам кветак і прадае іх ахвотным. Сур'ёзны мужчына кліча "кветніцу", шэпча ёй штосьці, расплачваецца — і забірае ўсю паўсотню руж. І, зразумела, дорыць сваёй спадарожніцы. Уся зала ў шоку, кажучы сучасным слэнгам, жанчыны аж "зелянеюць" ад зайздрасці. Але зноў-такі зроблена гэта было па-мужчынску: нічога за гэта не просячы і тым не хвалячыся. Зрабіў прыемнае жанчыне, якая яму спадабалася, і ўсё...

...Нешта падобнае на папярэдні прыклад. Але з той толькі розніцаю, што пасля вельмі "сціплага" рэстаранчыка і маленькага букеціка пачаліся недвухсэнсоўныя заляцанні. Ды не — нават патрабаванні пайсці ў яго нумар. Закаханасць у самога сябе, відаць, засцілала вочы так, што ён і не заўважыў, як пачаў скандаліць на вуліцы. Прычым, як, прабачце, баба базарная. Не паверыце, што ён нарэшце сказаў: "Ты яшчэ пашкадуеш!!!" І ледзь не запатрабаваў вярнуць грошы за кветкі і ўсё астатняе...

Кожная з гэтых гісторый — не кіно, не байкі, не сюжэты з раманаў, іх расказала мне адна і тая ж жанчына. Як бачыце, яна не забылася на тых, хто паводзіў сябе па-мужчынску. І так кожная жанчына: ніколі не забудзе вас, калі вы будзеце рабіць хоць зрэдку для яе нешта выбітнае, а не чакаць увесь час чагосьці ад яе. Пакажыце ёй, што вы лепшы за ўсіх. Не хвалячыся і б'ючы кулаком у грудзі, а ўчынкамі. І яна гэта абавязкова ацэніць.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Набліжаецца 8 Сакавіка. Напэўна, няма мужчыны, які б ад гэтага факту нервова не ўздрыгнуў. Гэта ж трэба хоць неяк выказаць свае каханне, пяшчоту, павагу, захапленне,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика