ФАКТЫ ПАДЗЕІ НАВІНЫ
14.03.2012
—
Новости Общества
|
Загінулі ў грузавіку
Як паведамілі "Звяздзе" ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях, грузавік "Мерседэс-Бенц" стаяў у так званай прамысловай зоне Ксты (г. Полацк). Калі работнікі міліцыі адкрылі дзверы кабіны, то ўбачылі целы двух мужчын са слядамі тэрмічнага ўздзеяння. У кабіне былі ў наяўнасці ўсе прыкметы вынікаў пажару. Як высветлілася, загінулыя — жыхары Мінска, 1956 года нараджэння. Паводле слоў работнікаў прамзоны, на пагрузку яшчэ 7 сакавіка прыехалі дзве машыны. Адну загрузілі, а другая засталася на тэрыторыі. Паводле слоў сведак, кіроўцы 8 сакавіка знаходзіліся ў стане моцнага ап'янення, таму адмовіліся пайсці ў гасцініцу. Праз тры дні работнікі звярнулі ўвагу, што ніхто не выходзіць з машыны. Вядома, што грузавік зарэгістраваны ў Мінску і належыць індывідуальнаму прадпрымальніку. Разглядаюцца дзве версіі — неасцярожнасць пры курэнні і няспраўнасць аўтаномнага ацяпляльнага прыбора. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Вёску пакінулі без агароджы149 секцый металічнай агароджы выкрадзены ў вёсцы Астражанка Лельчыцкага раёна. Старшыня пасялковага Савета тройчы звяртаўся ў міліцыю, бо зламыснікі выкрадалі вясковы плот часткамі — з канца лютага па пачатак сакавіка. Нарэшце было высветлена, што злачынства здзейснілі 19-гадовы непрацуючы з Мазырскага раёна і 14-гадовы школьнік з Мазыра. Кошт выкрадзенага складае амаль Br6,5 млн. Па дармавую цяляцінуЗ Мінскай вобласці ў Жыткавіцкі раён прыехалі "паляўнічыя" на цялят. Глыбокай ноччу зладзеі вывелі з незамкнутага памяшкання КСУП "Людзяневічы" ажно 10 жывёл. Страты гаспадаркі склалі амаль Br21 млн. Двух 20-гадовых злачынцаў затрымалі супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС — за аналагічныя злачынствы. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Жодзінец атрымаў тэрмін за распаўсюджванне порна20-гадовага жыхара Жодзіна прызналі вінаватым у распаўсюджванні парнаграфіі з выявай непаўналетніх. Хлопец на сваім камп'ютары, падключаным да лакальнай сеткі аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю, захоўваў відэафільмы парнаграфічнага зместу, у тым ліку і з выявай непаўналетніх і малалетніх. Устаноўлена, што летась са жніўня па кастрычнік ён адкрыў да гэтых фільмаў агульны доступ. У выніку забароненыя фільмы карыстальнікі сеткі скапіравалі не менш як 108 разоў. — За ўказаныя злачынствы жодзінцу прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады і 3 месяцы, — паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна КАЛІНІНА. — Але суд улічыў тое, што абвінавачваны да гэтага не быў судзімы, цалкам прызнаў сваю віну, раскаяўся, і прымяніў у адносінах яго адтэрміноўку выканання прысуду тэрмінам на 2 гады. Прысуд не быў абскарджаны і ўступіў у законную сілу. Сёлета ў лютым у суд горада Жодзіна пракуратурай вобласці накіраваны яшчэ дзве аналагічныя справы ў адносінах мясцовых жыхароў. Надзея ДРЫЛА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Загінулі ў грузавіку Як паведамілі "Звяздзе" ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях, грузавік "Мерседэс-Бенц" стаяў у так званай... |
|