Міліцыя шукае "жартаўніка", які паставіў на вушы сталічны вакзал. 21.by

Міліцыя шукае "жартаўніка", які паставіў на вушы сталічны вакзал

14.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінская міліцыя шукае "жартаўніка", які паставіў на вушы сталічны вакзал, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар УУС на транспарце Аляксандр Марчанка.

Ужо вядома, што аб мініраванні вакзала 12 сакавіка ў 20.17 паведаміў па тэлефоне нейкі мужчынскі голас. Праваахоўнікі ўстанавілі, што быў выкарыстаны тэлефон-аўтамат на трэцім паверсе вакзала. Пошукі "мінёра" прадаўжаюцца, транспартная міліцыя просіць усіх, хто можа дапамагчы ў высвятленні асобы званіўшага, паведаміць па тэлефоне 102. У адносінах да невядомага ўжо заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.340 КК Беларусі (Ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху).

Пасля паведамлення аб мініраванні да вакзала былі сцягнуты група размініравання, экіпажы МНС і хуткай дапамогі. З будынка былі эвакуяваны амаль 700 чалавек — работнікі вакзала, пасажыры. У мэтах бяспекі рух цягнікоў быў часткова абмежаваны, саставы з 1-га і 2-га пуцей адпраўляліся далей ад будынка, на 3-і і 4-ы пуці. Ніякіх падазроных прадметаў, зрэшты, спецыялісты не знайшлі, і ў 21.40 вакзал пачаў працаваць у штатным рэжыме.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінская міліцыя шукае "жартаўніка", які паставіў на вушы сталічны вакзал, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар УУС на транспарце Аляксандр Марчанка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика