На якую меддапамогу разлічваць, маючы від на грамадзянства?. 21.by

На якую меддапамогу разлічваць, маючы від на грамадзянства?

14.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі можна, дык хацелася б прачытаць тлумачэнні кампетэнтных органаў па наступным пытанні. Мая сваячка нарадзілася ў Беларусі. Выйшла замуж за ваеннага, ездзіла па ваенных гарадках СССР і за яго межы. Потым муж атрымаў прызначэнне на Украіну, там атрымалі кватэру. Пасля развалу СССР ім давялося прыняць украінскае грамадзянства. Некалькі гадоў сваячка прыязджае даглядаць сваю хворую састарэлую маці. Зараз хоча аформіць від на жыхарства (па сямейных абставінах пакуль не можа канчаткова застацца). Нас цікавіць пытанне: маючы від на жыхарства, што яна можа атрымаць у плане медыцынскага абслугоўвання? Ці будзе якая бясплатная меддапамога ці ўсё застанецца платным?

Л.В. Пракаповіч, г.Жлобін

Адказ на запыт чытачкі рэдакцыя атрымала ва ўпраўленні аховы здароўя Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

" Медыцынская дапамога грамадзянам Украіны, якія маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, аказваецца ў адпаведнасці з Пагадненнем, падпісаным главамі дзяржаў — удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (г.Масква, 17 сакавіка 1997 года).

На падставе Пагаднення, хуткая і неадкладная медыцынская дапамога (раптоўныя вострыя станы і захворванні, што пагражаюць жыццю хворага ці здароўю навакольных, няшчасныя выпадкі, атручэнні, траўмы, роды і неадкладныя станы ў перыяд цяжарнасці) аказваюцца на бясплатнай аснове.

З моманту, калі пагроза жыццю ліквідавана, аказанне медыцынскай дапамогі будзе весціся планава і на платнай аснове, па зацверджаных ва ўстановах аховы здароўя для замежных грамадзян з відам на жыхарства прэйскурантах".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі можна, дык хацелася б прачытаць тлумачэнні кампетэнтных органаў па наступным пытанні. Мая сваячка нарадзілася ў Беларусі. Выйшла замуж за ваеннага, ездзіла па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика