Голас вострава Свабоды
14.03.2012
—
Новости Общества
|
14 сакавіка нашы калегі-журналісты адзначаюць Дзень кубінскай прэсы Дата гэтая выбрана невыпадкова. У гэты дзень у 1892 годзе ў Нью-Ёрку выйшаў у свет першы нумар газеты "Раtrіа" ("Радзіма"), заснаванай нацыянальным героем Кубы (яго нездарма празвалі Апосталам кубінскай незалежнасці) Хасэ Марці, які кіраваў гэтай газетай аж да самай сваёй смерці, заклікаючы з яе старонак кубінцаў да ўзброенай барацьбы за поўнае вызваленне Кубы ад іспанскага каланіяльнага ярма. У тым жа нумары ён апублікаваў асноўныя палажэнні праграмы створанай ім Кубінскай рэвалюцыйнай партыі. А яшчэ ў сваіх артыкулах у газеце ён сфармуляваў і выклаў асноўныя прынцыпы і этычныя патрабаванні рэвалюцыйнай журналістыкі, якімі і сёння кіруюцца журналісты Кубы. Як прафесійнае свята работнікаў СМІ Кубы 14 сакавіка адзначаецца з 1992 года, калі споўнілася сто гадоў з дня выхаду першага нумара згаданай вышэй газеты. Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню кубінскай прэсы, як правіла, пачынаюцца задоўга да 14 сакавіка і праходзяць пры актыўным удзеле шырокай грамадскасці. У журналісцкіх арганізацыях усіх правінцый вострава праводзяцца сходы, канферэнцыі і семінары, арганізуецца ўскладанне кветак да магіл і помнікаў нацыянальных герояў і выдатных журналістаў, ідзе вылучэнне кандыдатаў на атрыманне Нацыянальных прэмій за дасягненні ў галіне журналістыкі імя Хасэ Марці і Хуана Гуалберта, а таксама на ўзнагароджанне знакам Саюза журналістаў Кубы — медалём "Фелікс Эльмуса", выпушчаным у гонар журналіста — удзельніка экспедыцыі на яхце "Гранма". Цэнтральныя ўрачыстасці праходзяць 14 сакавіка ў сталіцы правінцыі, журналісцкая арганізацыя якой па выніках працы за мінулы перыяд была прызнана лепшай. Летась яны прайшлі ў Сант'яга-дэ-Куба, сёлета — месцам іх правядзення выбраны Лас-Тунас. Сваё сённяшняе прафесійнае свята — 120‑годдзе газеты "Раtrіа" — кубінскія журналісты сустракаюць, застаючыся вернымі прынцыпам і этычным патрабаванням рэвалюцыйнай журналістыкі, сфармуляваным Хасэ Марці. Іх дзейнасць сканцэнтравана на барацьбе супраць эканамічнай блакады і падрыўных дзеянняў ЗША ў адносінах да вострава Свабоды і хутчэйшае вызваленне з амерыканскіх турмаў пяцярых кубінскіх герояў — барацьбітоў з міжнародным тэрарызмам, якія несправядліва ўтрымліваюцца там насуперак масавым патрабаванням і пратэстам сусветнай грамадскасці вось ужо больш як 13 гадоў. Пажадаем жа нашым кубінскім сябрам поспехаў! Генадзь ЛАДЫСЕЎ, журналіст-міжнароднік. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 сакавіка нашы калегі-журналісты адзначаюць Дзень кубінскай прэсы Дата гэтая выбрана невыпадкова. У гэты дзень у 1892 годзе ў Нью-Ёрку выйшаў у свет першы нумар...
|
|