Віктар Карамазаў. "Мастак і парабкі".. 21.by

Віктар Карамазаў. "Мастак і парабкі".

14.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раман. "Медысонт", 2011.

Густое, няспешнае і прагнае, як багна, ХІХ стагоддзе. Расійскі мастак Мікалай Неўраў у пошуках натхнення і мадэляў для карцін пераехаў на сталае жыхарства са сталіцы Расійскай імперыі ў беларускую вёску. А творчага плёну за дзесяць гадоў — толькі мноства эскізаў, не карцін. За гэты час уліўся ў жыццё вёскі, знайшоў і знаёмцаў, і вучня, і ворага, і каханне, натхнёнае і далікатна-платанічнае, якое толькі і можа мець чалавек ў такім сталым веку.

Што стала прычынай мастакоўскай дэпрэсіі, якая прывяла да самагубства? Само жыццё. Пытанні творчасці і чалавечай свабоды. Адмена прыгоннага права амаль нічога не змяніла ў жыцці сялян: рабскае існаванне і рабская псіхалогія. А мастак не можа пісаць раба, бо "раб волі не шукае <...> Ён бяжыць ад ярма, але не думае пра волю, бо не разумее волі". А мастацтва — для вольных, для свабодных, для тых, хто гатовы зразумець. І навошта тады гэтае мастацтва, калі яно без патрэбы народу?

Неўраў чытаў Біблію і міжволі адгукнуўся на згадку пра Майсея, які вывеў свой народ з рабства, але ж зрабіў гэта з Божай дапамогай. Ці можа Неўраў вывесці з рабства людзей, што атачаюць яго, калі ён узброены толькі талентам? Калі залежнасць яго натхнення ад іх прызнання відавочная. "Хіба не гэта хацеў зрабіць сваёй карцінай — узвысіць, з каленяў падняць на ногі мужыкоў? <...> Мужык хацеў у мастацтве сябе ўбачыць не халуём, не парабкам, а чалавекам, воем..."

Зрэшты, абсалютная ўлада аднаго чалавека над іншым ламае абодвух: жорсткасць і бязлітаснасць пана Лупандзіна дэфармавалі яго асобу і рабілі яго катам нават ва ўласнай сям'і, прыніжанасць і з любой нагоды ўкленчванне перад панам пераўтварылі сялян у істот без гонару і правоў. Чалавек прыгону — і пан, і селянін. Неўраў, шукаючы ў парабках вояў, сам з'яўляецца плоццю ад плоці ХІХ ст.: ён усё-ткі пан, якому мяняюць бялізну раз на два дні, які можа гуляць па вёсцы і ваколіцах са сваім мядзведзем Топам.

У гэты раман трэба патрапіць, увайсці: тэкст выглядае сучасным, але цяпер так развучыліся пісаць, каб кожны эпізод — як дотык пэндзля — працаваў на шматслойную ідэю. Было б памылкай меркаваць, што "Мастак і парабкі" — твор толькі пра ХІХ ст. Гэта твор пра залежнасць — жанчын ад мужчын, сялян — ад пана, пана — ад цара, цара — ад Бога, і мастака — ад жанчын, мужчын, сялян, паноў, цара і Бога.

Аксана БЯЗЛЕПКІНА

¢ 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раман. "Медысонт", 2011. Густое, няспешнае і прагнае, як багна, ХІХ стагоддзе. Расійскі мастак Мікалай Неўраў у пошуках натхнення і мадэляў для карцін пераехаў на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика