Выйшлі правілы дарожнага руху - па-беларуску
15.03.2012
—
Новости Общества
|
У выдавецтве “Радыёла-плюс” выйшаў асобнай кніжачкай беларускі пераклад Правілаў дарожнага руху. Ініцыятарам перакладу было Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. “Наш пераклад аналізавалі ў Інстытуце мовы і літаратуры Акадэміі Навук, — кажа старшыня ТБМ Алег Трусаў. — Мы перадавалі тэкст у ДАІ і ў Адміністрацыю прэзідэнта, і нам дазволілі надрукаваць яго кнігай. У Адміністрацыі нават грамату выдалі. Цяпер мы падарым Макею адзін асобнік і будзем працаць над стварэннем адмысловага указу кіраўніка дзяржавы, які б мог зрабіць беларускую версію правілаў афіцыйнай". Справа ў тым, тлумачыць Трусаў, што рускамоўныя Правілы дарожнага руху зацвярджаліся спецыяльным указам Лукашэнкі. Адпаведна, для зацвярджэння беларускамоўных таксама трэба падрыхтаваць праект такога ўказу. Але ці можна ўжо зараз здаваць на правы па-беларуску? "Безумоўна можна, -- лічыць кіраўнік ТБМ. -- Грунтуючыся на Законе аб мовах, мы маем такое права. Людзі і раней здавалі па-беларуску, не маючы тэксту ПДР, і ніхто ім нічога не мог зрабіць". Цяпер ТБМ распрацоўвае дадатковыя матэрыялы для беларускамоўных кіроўцаў. "Неўзабаве мы выпусцім на дысках экзаменацыйныя білеты, адказы на іх і ўсё астатняе — яшчэ на 300 старонак матэрыялаў, якія дазволяць цалкам падрыхтавацца да экзаменаў у ДАІ”, -- кажа Алег Трусаў. Прэзентацыя Правілаў адбудзецца 20 сакавіка на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13), пачатак — 17.30. "Наша ніва" Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выдавецтве “Радыёла-плюс” выйшаў асобнай кніжачкай беларускі пераклад Правілаў дарожнага руху. |
|