Стэфану Эрыксану — 50. 21.by

Стэфану Эрыксану — 50

18.03.2012 19:10 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стэфану Эрыксану — 50

Наша Ніва
%D0%A4%D0%BE%D1%82%D0%B0%3A%20%D0%90%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%20%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%BF%D0%BE%D0%B2i%D1%87
Фота: Аляксандр Карповiч
Ён заслужыў вялікую павагу сваім дасканалым веданнем беларускай мовы і падтрымкай грамадзянскай супольнасці краіны.

Стэфан Эрыксан нарадзіўся 18 сакавіка 1962. Ён называе сябе "хлопцам з сярэдняй шведскай сям’і". Эрыксан з’явіўся на свет і першыя дваццаць гадоў жыцця пражыў у горадзе Вэстэрас (Швецыя), па велічыні параўнальным з Маладзечнам.

Выязджаў толькі на год — на школьную стажыроўку ў ЗША. Магчыма, тады і прачнулася прага да падарожжаў і спасціжэння новых моваў.

Пасля школы Эрыксан служыў у войску перакладчыкам, што дало магчымасць удасканаліць веданне англійскай і расейскай.

Захапленне расейскай мовай паклікала Стэфана ў Маскву: ён стаў стажорам у МГУ на кафедры расейскай мовы для замежнікаў. Пасля, скончыўшы Стакгольмскі інстытут эканомікі і гандлю (1988), Эрыксан тры гады працаваў у Шведскім гандлёвым савеце, займаючыся наладжваннем кантактаў з савецкай, а пасля постсавецкай прасторай.

У 1992 ён напісаў заяву з просьбай узяць яго на працу ў МЗС. Эрыксана скіравалі ў гандлёвы аддзел шведскага пасольства ў Маскве.

У Швецыі няма спецыяльнай навучальнай установы, дзе рыхтавалі б дыпламатаў, распавядаў Эрыксан, таму сакрэты дыпламатычнага майстэрства ён спасцігаў у працэсе працы першыя тры гады.

Потым, ад 1995 да 1997, Эрыксан працаваў у Брусэлі, у шведскім прадстаўніцтве пры Еўрасаюзе, потым яшчэ тры гады — на радзіме. Тады яму ўпершыню давялося займацца беларускімі справамі. Пасля ад 2000 да 2005 Эрыксан працаваў у Шведскім генеральным консульстве ў расійскім Санкт-Пецярбургу. Увосень 2005 яго накіравалі ў Мінск.

За час знаходжання ў Беларусі ён дасканала вывучыў беларускую мову. "Для беларусаў важна, калі нехта з замежжа размаўляе на мове", — кажа Эрыксан. Прыклад быў дадзены: беларуская мова пачала гучаць і з вуснаў іншых прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу.

Але Стэфан Эрыксан пайшоў далей — ён перакладае Быкава з беларускай, спявае ў беларускім хоры і агучвае аўдыёкнігі. Пасла Швецыі часта можна бачыць у залах палітычных судоў, у беларускіх культурных і грамадскіх асяродках.

Рэдакцыя НН далучаецца да віншаванняў юбіляру!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Аляксандр Карповiч Ён заслужыў вялікую павагу сваім дасканалым веданнем беларускай мовы і падтрымкай грамадзянскай супольнасці краіны. Стэфан Эрыксан...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика