Пагасяць святло на гадзіну. 21.by

Пагасяць святло на гадзіну

19.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта добры шанец для кожнага правесці час па-іншаму: прагуляцца з сябрамі, наладзіць вячэру пры свечках ці проста падумаць, што канкрэтна ён можа зрабіць для рашэння экалагічных праблемаў. І такім чынам далучыцца да міжнароднай акцыі “Гадзіна Зямлі”.

Так мяркуе намеснік дырэктара па праграмных пытаннях Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўген Лабанаў.

Сёлета акцыя пройдзе 31 сакавіка. У 20:30 тыя, хто да яе далучаюцца, выключаюць электрычнасць, каб выказаць такім чынам сваю заклапочанасць экалагічнымі праблемамі.

− Часта людзі думаюць: “Ад мяне нічога не залежыць”, − распавядае Яўген Лабанаў. − За гэтую гадзіну чалавек можа прыняць важнае рашэнне. Напрыклад, што ён не будзе купляць пластыкавыя пакеты ў крамах, а пачне хадзіць за пакупкамі з торбачкай. Ці заменіць лямпачкі на энергазберагальныя. Ці што будзе выключаць ваду, пакуль чысціць зубы. Здаецца, гэта дробязь. А калі скласці, колькі адзін чалавек можа зэканоміць за год, атрымаецца, што гэта мае вялікі сэнс.

На гэтую гадзіну адключаюць святло і электрапрыборы і ў кватэрах, і ў дзяржаўных будынках. Напрыклад, традыцыйна ў Беларусі на “Гадзіну Зямлі” пагасяць падсветку Нацыянальнай бібліятэкі.

− Гэта сімвалічная акцыя, якую праводзяць з мэтай прыцягнуць увагу да праблем энергазберажэння, глабальнага змянення клімату, − гаворыць вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю і СМІ дзяржаўнага вытворчага аб’яднання “Белэнерга” Людміла Гардзей.

Беларусь далучылася да міжнароднай акцыі ў 2009 годзе. “Гадзіна Зямлі” праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка з 2007 года. Упершыню яна адбылася ў Аўстраліі, калі выключылі электрычнасць будынка оперы ў Сіднэі, а таксама больш за два мільёны чалавек гадзіну абыходзіліся без святла ў сваіх дамах і на працы.

Зоя ХРУЦКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта добры шанец для кожнага правесці час па-іншаму: прагуляцца з сябрамі, наладзіць вячэру пры свечках ці проста падумаць, што канкрэтна ён можа зрабіць для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика