Напрыканцы тыдня пацяплее да плюс 17. 21.by

Напрыканцы тыдня пацяплее да плюс 17

20.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У першай палове тыдня надвор'е ў Беларусі будзе фарміравацца пад уплывам атмасферных франтоў, што рухаюцца да нас з боку Балтыйскага мора, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Таму чакаецца няўстойлівае надвор'е, калі часам будуць назірацца ападкі ў выглядзе дажджу, а па поўначы Беларусі — дождж і мокры снег. Прагназуецца парывісты заходні вецер да 15—20 м/с, а месцамі па поўначы ажно да 23 м/с. У аўторак удзень 2—8 цяпла, на паўднёвым захадзе — плюс 9—12 градусаў. Уначы на сераду 0—7 цяпла, на поўначы краіны пры праясненнях да 3 марозу, удзень 21 сакавіка — плюс 3—9, на паўднёвым захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей да 10—13 цяпла.

У другой палове тыдня праз тэрыторыю Беларусі пачне рухацца цёплы атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы, таму ўначы паўсюдна, а ўдзень месцамі пройдуць дажджы. Пацяплее. Уначы на чацвер будзе ўжо 0—плюс 7, удзень — 4—11 цяпла, на захадзе да 12—15 градусаў вышэй за нуль.

Згодна з папярэднімі прагнозамі айчынных сіноптыкаў, напрыканцы тыдня да нас завітае сапраўднае цяпло. Уначы чакаецца 0 — плюс 7, удзень — ад 5 да 12 цяпла, а па паўднёвым захадзе — да 13—17 градусаў вышэй за нуль. А гэта ўжо вясна...

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першай палове тыдня надвор'е ў Беларусі будзе фарміравацца пад уплывам атмасферных франтоў, што рухаюцца да нас з боку Балтыйскага мора, паведаміла рэдакцыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика