Авіярэйсы паміж Мінскам і Масквой узноўлены
27.03.2012
—
Новости Общества
|
Авіяцыйныя шляхі паміж дзвюма сталіцамі аказаліся паралізаванымі на некалькі гадзін. Прыкладна па 180 пасажыраў як з расійскага, так і з беларускага боку не змаглі вылецець у Мінск і Маскву раніцай 26 сакавіка. Як паведаміў журналістам намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" Ігар Чаргінец, у 7.21 па маскоўскім часе кіраўніцтва атрымала з Масквы тэлеграму, у якой паведамлялася, што "Росавіяцыя" адклікае дазвол на выкананне рэгулярных рэйсаў авіякампаніі "Белавія" на сезон лета-2012. Згодна з умовамі расійска-беларускага пагаднення "Аб паветраных зносінах і супрацоўніцтве ў галіне паветранага транспарту" ад 12 снежня 1997 года, Мінск і Масква маюць права выконваць па чатыры рэйсы штодзённа. Па інфармацыі кіраўніцтва "Белавія", з расійскага боку было выказана жаданне выконваць пяць рэйсаў, але Мінск з гэтым не пагадзіўся, таму ўзнікла спрэчная сітуацыя. — Тэхнічныя магчымасці для таго, каб кожны дзень адпраўляць у Маскву пяць самалётаў, у нас ёсць. Але сярэдняя загружанасць на ўжо існуючых рэйсах паміж сталіцамі — прыкладна 55 %, — адзначыў Ігар Чаргінец. — Далейшае павелічэнне аб'ёмаў перавозак прывядзе да зніжэння эфектыўнасці. Для пасажыраў, якія планавалі вылецець 26 сакавіка ў Маскву рэйсам у 7.00, зрабіць гэта атрымалася толькі ў 11.20 па беларускім часе. Намеснік генеральнага дырэктара "Белавія" паведаміў, што па жаданні пасажыраў білеты вярталіся альбо браніраваліся на іншы час без дадатковых выдаткаў, а многіх , хто ляцеў праз Маскву транзітам, перасаджвалі на рэйсы іншых авіякампаній. Між тым, паветраным зносінам Мінска з такімі расійскімі гарадамі, як Санкт-Пецярбург, Екацярынбург, Калінінград, нішто не замінае. Часовая дамоўленасць паміж расійскім і беларускім бокам, якая будзе дзейнічаць да 29 сакавіка, на гэтыя дні забяспечвае вылет самалётаў па раскладзе. Далейшы лёс сітуацыі вырашаць перамовы, якія прызначаны на чацвер. Кіраўніцтва "Белавія" спадзяецца на працяг паветраных зносін паміж Мінскам і Масквой без парушэння ранейшых умоў пагаднення, што значыць — не больш за чатыры самалёты штодзённа з кожнага боку. Ганна СЯРГЕЕВА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Авіяцыйныя шляхі паміж дзвюма сталіцамі аказаліся паралізаванымі на некалькі гадзін. Прыкладна па 180 пасажыраў як з расійскага, так і з беларускага боку не змаглі...
|
|