Мядзельцы сабралі шэсць мільёнаў рублёў для Пеці Надточага
28.03.2012
—
Новости Общества
|
Дабрачынная − Вялікі дзякуй усім неабыякавым людзям, якія спачуваюць чужой бядзе, − гаворыць дырэктар музея Святлана Чарняўская. − Мы вельмі задаволеныя, што адгукнулася столькі мядзельцаў. Яны прыходзілі і пыталіся, колькі часу выстава будзе працаваць, каб прыйсці яшчэ раз. На выставу прыходзілі звычайныя мядзельцы, індывідуальныя прадпрымальнікі, некаторыя прыносілі па 50-100 тысяч рублёў. Прыходзілі калектыўна − гімназія, школы, аптэка, пошта, банк і іншыя арганізацыі далучыліся да дабрачыннай акцыі. Мядзельская бальніца пералічыла мільён дзвесце рублёў на лячэнне хворага на булёзны эпідэрмаліз вілейскага хлопчыка. Зоя ХРУЦКАЯ. Даведка “РГ”. Булёзны эпідэрмаліз – рэдкае генетычнае захворванне. Людзей, якія пакутуюць на яго, называюць "людзі-матылькі": іх скура вельмі далікатная, як крылцы матылька. Пры найменшым дотыку яна траўмуецца. Жыццё становіцца бесперапыннай барацьбой з ранамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дабрачынная выстава работ мінскага майстра-дызайнера шыцця з абрэзкаў Алены Мацяш сабрала каля шасці мільёнаў рублёў для вілейскага хлопчыка Пеці Надточага.... |
|