У Шуміліна спыніў бізнэс апошні майстар па рамонту халадзільнікаў. 21.by

У Шуміліна спыніў бізнэс апошні майстар па рамонту халадзільнікаў

28.03.2012 13:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Шуміліна спыніў бізнэс апошні майстар па рамонту халадзільнікаў


Фота: Народныя навіны Віцебска
Фота: Народныя навіны Віцебска
Ці можна адрамантаваць халадзільнік у Шуміліна без галаўнога болю? Не атрымаецца! І халадзільнік, як любая рэч, можа псавацца. Зімой чалавек можа абысціся і без яго (калі, вядома, ёсць халодная веранда), летам жа без халадзільніка як без рук.

Гэтую жыццёвую ісціну згадваеш кожны раз, як толькі замаўкае матор халадзільніка. “Куды яго здаць, каб адрамантавалі?” — з трывогай думаеш і ліхаманкава перабіраеш усе магчымыя варыянты.

Варыянт першы, які быў некалі самым выгадным і зручным, адпаў, як жоўты ліст па восені. Гэта варыянт — здаць халадзільнік у рамонт у Шуміліне. Быў некалі майстар, біў сваю машыну, збіраў няспраўныя халадзільнікі па раёне. Аднак ён кінуў свой промысел.

Варыянт другі — завезці халадзільнік у Полацк. Ёсць там Дом быту. Але ж для таго, каб завезці, патрэбна бартавая машына (халадзільнік трэба весці вертыкальна, тарчма). Заплаціш за транспарт, завязеш, памяняюць табе праз тыдзень камеру ці яшчэ што, і ты зноў заказваеш бартавую машыну. У якую капеечку выльецца паслуга? Не кажыце: залаты будзе рамонт! Тым больш што табе далі гарантыю не на два ці тры гады — на месяц-другі. Добра, калі, як кажуць, добра, а калі зноў сапсуецца?.. Вось такі галаўны боль!..

Варыянт трэці — купіць новы халадзільнік. Ёсць яны ва ўнівермагу, хаця выбар невялікі. Таму вымушаны ехаць у той жа Полацк ці Віцебск. Выбіраеш, і калі табе пашчасціць з фірмай, то могуць і прывезці. Толькі “адлушчвай” купюры, бо за новы халадзільнік, нават “Атлант”, не ўкладзешся ў тры мільёны рублёў. Адным наскокам, за месяц, яго не купіш, трэба збіраць грошыкі.

Ёсць і апошні, самы просты варыянт: выкінуць халадзільнік на сметнік і перайсці на дзедаўскі спосаб захоўвання прадуктаў (варыўня, кублы для сала — калі, вядома, гадуеш парсюкоў). Але гэта пры ўмове, калі маеш асабняк. А што калі жывеш у кватэры?.. Ды і кажуць: выкідваць халадзільнік непажадана, бо ў ім ёсць шкодныя рэчывы…

Дык што — тупік?..
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Народныя навіны Віцебска Ці можна адрамантаваць халадзільнік у Шуміліна без галаўнога болю? Не атрымаецца! І халадзільнік, як любая рэч, можа псавацца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика