У нядзелю беларускія каталікі святкуюць Вялікдзень
06.04.2012 19:36
—
Новости Общества
|
У нядзелю беларускія каталікі святкуюць Вялікдзень ![]() Сёлета каталікі, пратэстанты і ўніяты святкуюць Вялікдзень Уваскрасення Хрыстовага 8 красавіка. У Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да вернікаў: "Ад усяго сэрца віншую вас з радасным і збаўчым святам Пасхі Хрыстовай. Віншую ўсіх вернікаў-католікаў і тых хрысціян, якія сёння адзначаюць гэтае свята. Віншую таксама і праваслаўных, якія праз тыдзень будуць спяваць радаснае "Алелюя". Пасха Хрыстова — гэта наша супольнае хрысціянскае свята, якое заклікае нас не шукаць жывога сярод памерлых і радавацца перамозе жыцця. Аб’яднаем нашы духоўныя сілы і намаганні ў абароне Божай праўды, якая вядзе да сапраўднага жыцця і шчасця ў Божай ласцы, якога ніхто і нішто не можа нас пазбавіць". Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адслужыць ў сталіцы дзве велікодныя службы. Ён узначаліць традыцыйнае святочнае набажэнства, якое пачнецца ўвечары 7 красавіка у мінскім архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Таксама прыме ўдзел у працэсіі, якая запланавана ў гэтым касцёле на раніцыу 8 красавіка. У Вялікую суботу ў касцёлах пройдзе асвячэнне велікоднай ежы — кожныя паўгадзіны з 8.00 да 18.00. Увечары распачнецца ўрачыстая святая Імша. Набаженствы пройдуць ва ўсіх каталіцкіх храмах. Расклад набажэнстваў у Мінску і Мінскім раёне глядзіце Для тых, хто застанецца дома, Белтэлерадыёкампанія будзе весці трансляцыю службаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вялікую суботу ў касцёлах пройдзе асвячэнне велікоднай ежы - кожныя паўгадзіны з 8.00 да 18.00. Увечары распачнецца ўрачыстая святая Імша. |
|