У Лынтупах "укрыжавалі" святара
07.04.2012
—
Новости Общества
|
Шосты год запар у парафіі Святога Апостала Андрэя, якая знаходзіцца ў колішнім мястэчку Лынтупы, адбываецца тэатралізаваная імітацыя крыжовага шляху Ісуса Хрыста. Кіруе парафіяй ксёндз-пробашч Павел Кнурэк, пад кіраўніцтвам якога быў створаны клерыкальны самадзейны тэатр для ўвасаблення вобраза шляху ў Пальмавую нядзелю. Штогод парафіяне нясуць да высокай гары вялікі драўляны крыж — нароўні з мужчынамі і юнакамі нясуць нават жанчыны. Яркую працэсію сустракаюць "салдаты" ў чырвоных плашчах і шлемах. Пад гукі сумнай музыкі святар у вобразе Хрыста валачэ на сабе крыж на вяршыню гары, дзе ён будзе "распяты". Дзейства кранае душу кожнага ўдзельніка духоўнай працэсіі, якая нездарма ладзіцца ў перадвелікодныя дні. Валерый Кавалёнак, фота аўтара.
Пастаўскі раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шосты год запар у парафіі Святога Апостала Андрэя, якая знаходзіцца ў колішнім мястэчку Лынтупы, адбываецца тэатралізаваная імітацыя крыжовага шляху Ісуса Хрыста
|
|