Беларусь i Расiя знялi ўсе рознагалоссi па пасажырскiх авiяперавозках. 21.by

Беларусь i Расiя знялi ўсе рознагалоссi па пасажырскiх авiяперавозках

10.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта заявiў намеснiк прэм'ер-мiнiстра Беларусi Анатоль Калiнiн, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы знялi ўсе рознагалоссi ў галiне пасажырскiх авiяперавозак i дамовiлiся, што ў летнi перыяд будзем лятаць з частатой пяць на пяць: пяць з беларускага i пяць з расiйскага боку", — заявiў Анатоль Калiнiн.

Паводле яго слоў, галоўнае, на што арыентавалiся бакi падчас перагавораў, гэта iнтарэсы пасажыраў. "Галоўнае для авiяперавозчыка — зручнасць пасажыраў. Трэба прадаставiць столькi частот, каб i бiзнэс-супольнiцтвы, i турысты, i iншыя грамадзяне маглi свабодна i ў любы час ажыццяўляць палёты. Эканамiчнае пытанне — другаснае", — адзначыў ён.

Як паведамлялася, спрэчкi памiж авiяцыйнымi ўладамi дзвюх краiн адбылiся з-за колькасцi рэйсаў, якiя выконваюцца памiж Мiнскам i Масквой.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявiў намеснiк прэм'ер-мiнiстра Беларусi Анатоль Калiнiн, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мы знялi ўсе рознагалоссi ў галiне пасажырскiх авiяперавозак i...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика