Феміда з'явілася над уваходам у будынак суда ЕўраАзЭС. 21.by

Феміда з'явілася над уваходам у будынак суда ЕўраАзЭС

11.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нішы над уваходам у будынак Суда Еўразійскай эканамічнай супольнасці ўстанавілі скульптуру багіні Феміды. Агульнапрызнаны сімвал правасуддзя, як паведаміў "Звяздзе" майстар будаўнічага ўпраўлення № 26 будтрэста № 4 Юрый БУНЧУК, адліты з бронзы. Яго вага — каля 60 кілаграмаў.

Скульптура ўяўляе сабой жанчыну з павязкай на вачах. У левай руцэ Феміда трымае шалі, у правай — меч. Шалі — гэта сімвал меры і справядлівасці, меч — сімвал пакарання. Павязка ж на вачах багіні сімвалізуе бесстароннасць: правасуддзе не бачыць розніцы паміж людзьмі, — ні маёмаснай, ні сацыяльнай; яно невідушчае ў тым сэнсе, што карае толькі па праве.

Нагадаем, што суд ЕўраАзЭС, які па рашэнні прэзідэнтаў Беларусі, Расіі і Казахстана прызваны разглядаць спрэчныя пытанні ў межах Адзінай эканамічнай прасторы і краін Мытнага саюза, пачаў сваю працу з 1 студзеня 2012 года. Размяшчаецца ён у гістарычным будынку ў цэнтры Мінска па вуліцы Кірава, 5. Нацыянальныя заканадаўствы дзяржаў "тройкі" адрозніваюцца, таму спрэчкі ўжо ўзнікаюць. Так, у суд ужо звярнуліся некалькі кіраўнікоў аўтатранспартных прадпрыемстваў з просьбай вырашыць вызначаныя заканадаўчыя калізіі, якія перашкаджаюць нармальным перавозкам грузаў паміж Расіяй і Казахстанам.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нішы над уваходам у будынак Суда Еўразійскай эканамічнай супольнасці ўстанавілі скульптуру багіні Феміды. Агульнапрызнаны сімвал правасуддзя, як паведаміў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика