З Беларусі на Кубу можна даехаць на трактары
17.04.2012
—
Новости Общества
|
20 гадоў таму былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Кубай. З гэтай нагоды ўчора адбылася сустрэча рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Куба і Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Альфрэда Ньевес Партуонда. — У будучыні нашы адносіны, на мой погляд, будуць толькі ўмацоўвацца, — заявіў журналістам кубінскі пасол. — Я ўпэўнены ў гэтым, таму што нашы адносіны базуюцца на моцным сяброўстве. Гэтыя адносіны вытрывалі выпрабаванні дзесяцігоддзямі і заўсёды суправаджаліся шчырай павагай паміж нашымі народамі і дзяржавамі, заставаліся сяброўскімі, развіваліся і ўмацоўваліся. Народы Кубы і Беларусі вельмі падобныя адзін да аднаго. Куба, па сутнасці, з'яўляецца "ключом" да Амерыкі, а Беларусь — мастом паміж Заходняй і Усходняй Еўропай. У Беларусі маюць павагу да ўсіх веравызнанняў, нацыянальнасцяў. Тое ж самае і на Кубе. Мы сёння святкуем сяброўства паміж нашымі краінамі. Калі казаць пра нашы гандлёвыя адносінах, то я павінен адзначыць, што будучыня і ў гэтых адносінах уяўляецца выдатнай. Напрыклад, беларускія трактары з'явіліся ў нашай краіне яшчэ ў 1961 годзе. І цяпер МТЗ пастаўляе шмат трактароў на Кубу. Аднак мы супрацоўнічаем і ў галінах нанатэхналогій, вытворчасці харчовых прадуктаў, арганізацыі рамонту і аднаўлення беларускай тэхнікі, якой на Кубе вельмі шмат. Безумоўна, нашы гандлёвыя адносіны вызначаюцца і прагматызмам, але ў цэлым яны заснаваны на сяброўстве і супрацоўніцтве. Акрамя таго, пасол выказаўся наконт паставак на Кубу беларускіх аўтобусаў: "Мы вельмі задаволены пастаўкай сотні аўтобусаў МАЗ. За кошт гэтай закупкі мы палепшылі транспартны стан Гаваны. Але на будучыню мы маем вялікія планы па развіцці транспартнай сістэмы Кубы, і Беларусь пасля такога вопыту мае пэўныя перавагі ў далейшым. І трэба адзначыць, што кубінскія людзі ўжо даўно знаёмыя з якасцю беларускай прадукцыі, гэта тычыцца не толькі паставак аўтобусаў і трактароў, але і шмат якіх іншых прадуктаў". Пасол Кубы выказаўся таксама пра магчымыя эканамічныя санкцыі супраць Беларусі як пра недапушчальны крок заходніх палітыкаў. У сваю чаргу Ігар Карпенка, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Куба запэўніў, што і Беларусь таксама заўсёды будзе выступаць супраць эканамічнай блакады Кубы з боку ЗША. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 гадоў таму былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Кубай. З гэтай нагоды ўчора адбылася сустрэча рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі... |
|