ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

27.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чавес завяршыў курс лячэння і вярнуўся ў Каракас

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес завяршыў чарговы курс лячэння на Кубе і вярнуўся ў краіну, паведамілі ў чацвер лацінаамерыканскія СМІ. "Старшыня Дзяржсавета і Савета Міністраў Кубы Рауль Кастра праводзіў на радзіму ўвечары ў сераду прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса", — паведаміла ў чацвер газета "Гранма". Сам Чавес, ужо знаходзячыся ў самалёце, напісаў у сваім акаўнце ў Twіttеr, што вязе ў Венесуэлу "прывітанні ад Фідэля, Рауля і ўсёй Кубы". Пазней венесуэльскія СМІ паведамілі, што ў ноч на чацвер прэзідэнт вярнуўся ў краіну. Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле намечаны на 7 кастрычніка. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуе сам Чавес, які знаходзіцца ва ўладзе з 1999 года, і Энрыке Капрылес, вылучаны ў лютым у якасці адзінага кандыдата ад венесуэльскай апазіцыі.

Сарказі адмовіўся ад здзелак з нацыяналістамі

Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, які ўдзельнічае ў выбарах кіраўніка дзяржавы, адмовіўся ад палітычных здзелак з правай нацыяналістычнай партыяй Мары Ле Пэна "Нацыянальны фронт". Як заявіў Сарказі ў эфіры радыёстанцыі "Франс Інфа", ён не мае намеру заключаць з нацыяналістамі ніякіх пагадненняў і не будзе запрашаць іх ва ўрад у выпадку сваёй перамогі на выбарах. Але пры гэтым палітычны лідар заклікаў не "дэманізаваць" прыхільнікаў "Нацыянальнага фронту". Сарказі запэўніў, што будзе мець зносіны з тымі, хто падтрымаў Ле Пэна ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў. Ён адзначыў, што не згодны з пазіцыяй свайго асноўнага суперніка па прэзідэнцкай гонцы Франсуа Аланда, які зганіў тых, хто прагаласаваў за лідара "Нацыянальнага фронту". Раней эксперты выказалі здагадку, што Сарказі, які выйшаў у другі тур выбараў разам з Аландам (27,08 і 28,63% галасоў адпаведна), магчыма, будзе змагацца за галасы выбаршчыкаў, якія падтрымалі ў першым туры Ле Пэна.

Вылічаны найлепшы ўзрост жанчыны

Даследнікі сцвярджаюць: пасля многіх гадоў эксперыментаў са знешнасцю да 35 гадоў жанчыны звычайна знаходзяць свой стыль, што дорыць ім пачуццё ўпэўненасці ў сабе, піша Thе Tеlеgrарh. Кожная трэцяя жанчына, паводле апытання, з гадамі адчувала сябе ўсё больш камфортна ў дачыненні да сваёй знешнасці. А тры жанчыны з чатырох палічылі, што за доўгія гады яны сталі больш стыльнымі. Кожная 20-я заявіла: да 56 гадоў яна не адчувала сябе максімальна камфортна. Між тым, больш за 50% жанчын, якія ўдзельнічалі ў апытанні, прызналіся: яны адчуваюць пачуццё віны, так як апранаюцца не па ўзросце. Кожная пятая перажывала з нагоды таго, што выглядала, як "авечка, апранутая, быццам ягня".

Старшыня Еўрапарламента: крах Еўрасаюза — рэальная перспектыва

Старшыня Еўрапарламента немец Марцін Шульц не выключае магчымасці развалу Еўрасаюза як рэгіянальнай супольнасці. Калапс Еўрасаюза ў наш час цалкам рэальны. Такую думку ён выказаў, выступаючы перад членамі заканадаўчага органа, паведамляюць інфармагенцтвы. "Упершыню ў гісторыі Еўрапейскага саюза крах ЕС стаў рэалістычным сцэнарам", — сказаў чыноўнік.

Выступаючы перад калегіяй еўракамісараў 26 красавіка, Шульц звярнуў іх увагу на тое, што ў многіх дзяржавах-членах ЕС склалася складаная сітуацыя: расце ксенафобія, статус еўра як валюты ставіцца пад сумнеў, а адкрытыя ўнутраныя межы Еўропы ў рамках Шэнгенскай зоны знаходзяцца пад пагрозай. У сваім выступленні ён паскардзіўся на пераход рычагоў улады ў ЕС ад грамадскіх інстытутаў і дэмакратычна абранага Еўрапарламента да нацыянальных ўрадаў.

Коратка

Андрэй Гурцэвіч назначаны камандуючым войскамі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ № 201 падпісаў 25 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі у прэс-службе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сарказі адмовіўся ад здзелак з нацыяналістамі Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, які ўдзельнічае ў выбарах кіраўніка дзяржавы, адмовіўся ад палітычных здзелак з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика