З пачатку года літоўцы затрымалі амаль 100 нелегалаў на мяжы з Беларуссю. 21.by

З пачатку года літоўцы затрымалі амаль 100 нелегалаў на мяжы з Беларуссю

28.04.2012 02:12 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З пачатку года літоўцы затрымалі амаль 100 нелегалаў на мяжы з Беларуссю


А Беларусь вырашыла аслабіць памежны кантроль з еўрапейскімі краінамі. І ўзмацніць яго на беларуска-украінскай мяжы, дзе нелегалаў няма.

Перад чэмпіянатам Еўропы па футболе Аляксандр Лукашэнка вырашыў перакінуць асноўныя памежныя сілы краіны на ўкраінскую мяжу і аслабіць выязны кантроль у еўрапейскім кірунку.

“Ужо сумежныя дзяржавы вельмі сур’ёзна звярнуліся да нас: Дапамажыце! Вы фактычна адкрылі мяжу. Калі Беларусь аслабіла кантроль на выезд у Еўропу, на Захадзе атрымалі цэлую хвалю мігрантаў з Афганістана, Пакістана, Азіі”, – распавёў кіраўнік Беларусі 26 красавіка.

Еўрарадыё вырашыла праверыць, ці сапраўды, за апошні час памежнікі суседніх краін заўважылі столькі нелегалаў, як кажа беларускі кіраўнік.

“За апошні час польская памежная служба не заўважыла масавага наплыву грамадзянаў трэціх дзяржаў, якія пахадзілі б з Цэнтральнай Азіі, альбо з Афганістана, Пакістана, Бангладэша, Індыі, якія б накіроўваліся ў Польшчу з боку Беларусі”, – абвяргае Аляксандра Лукашэнку афіцэр памежнай службы Польшчы Рэната Касяцкая.

Па-ранейшаму спакойна і на мяжы Беларусі з Літвой.

“За апошні час ніякіх павелічэнняў няма. Нелегалаў колькі было, столькі і засталося. Амаль кожны дзень кагосьці затрымліваюць, але калі хочаце спытаць, ці ёсць апошнім часам нейкая хваля нелегалаў на мяжы з Беларуссю, так мы такога пакуль не заўважылі”, – распавядае Еўрарадыё прэс-сакратар літоўскай памежнай службы Гедрыюс Мішуціс.

Калі аналізаваць сітуацыю на літоўска-беларускай мяжы за апошнія некалькі гадоў, то з мінулага года значна павялічылася колькасць грузінаў, якія без візаў едуць з Беларусі ў Літву. Так з пачатку года літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з нашай краінай 91 нелегала, 56 з якіх – грамадзяне Грузіі. А вось нелегалаў з Цэнтральнай Азіі значна менш: 5 грамадзян Афганістана і 4 в’етнамцы.

Гедрыюс Мішуціс: “Вядома, ёсць парушальнікі і з мясцовых жыхароў. Гэта было і будзе заўсёды, і тыя, хто займаецца кантрабандай. На другім месцы (пасля грузінаў – заўв.Еўрарадыё) былі б літоўскія грамадзяне, але іх удвая менш. Ёсць і афганцы, і з іншых краін, але гэта невялікія групы”.

У Паўночным рэгіянальным упраўленні Памежнай службы Украіны сумняваюцца, што Беларусь узмацняе мяжу са сваім паўднёвым суседам толькі з-за Еўра-2012.

Паўночнае рэгіянальнае ўпраўленне памежнай службы Украіны:

“Апошнім часам крыху нарасла напружанасць: падняліся кошты на цыгарэты і алкаголь з-за павышэння акцызаў. Наколькі я ведаю, з Беларусі вельмі шмат вязуць цыгарэт. І таму ваш жа ўрад вырашыў гэта неяк прысекчы. Мы бачым узмацненне рэжыму ў пунктах пропуску, якое датычыцца перавозкі тавараў. І ў прынцыпе мы не маем нічога супраць, мы толькі за”.

Па словах супрацоўніка службы за апошнія некалькі гадоў выпадкаў нелегальнага перасячэння беларуска-ўкраінскай мяжы не зафіксавана. Бо асноўная плынь нелегалаў, як праз Украіну, так і праз Беларусь ідзе ў бок Еўрасаюза.

Што тычыцца бяспекі падчас чэмпіянату Еўропы па футболе, то ніякіх пагрозаў украінскія памежнікі не бачаць.

“Пакуль не было скаргаў ні ад грамадзян, якія перасякаюць мяжу, ні ад сумесных службаў. У мінулым месяцы праводзіліся сумесныя вучэнні з беларускімі памежнікамі, якія паказалі, што ўсе нармальна спраўляюцца”, – распавядаюць украінскія памежнікі. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А Беларусь вырашыла аслабіць памежны кантроль з еўрапейскімі краінамі. І ўзмацніць яго на беларуска-украінскай мяжы, дзе нелегалаў няма.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика