Штучна завышаць памер штрафаў суды не будуць
28.04.2012
—
Новости Общества
|
З 1 красавіка базавая велічыня ў Беларусі вырасла практычна ў тры разы — да Br100 тыс. У сувязі з гэтым заканамерна ўзнікае пытанне — як новаўвядзенне адаб'ецца на адміністрацыйных штрафах? Яны аўтаматычна павялічацца ўтрая альбо суды будуць нейкім чынам карэкціраваць падыходы пры прызначэнні грашовага пакарання? З гэтым пытаннем, якое хвалюе многіх, "Звязда" звярнулася да кампетэнтнага суразмоўцы — намесніка старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Аляксея ЯГОРАВА. — Гаспадарчыя суды прызначаюць штрафы і іншыя плацяжы ў базавых велічынях, — нагадаў суразмоўца. — Заўважу, што за ўвесь час прымянення паняцця базавай велічыні такі яе рост назіраецца ўпершыню. Таму, зразумела, грамадства ўспрымае гэта вельмі хваравіта. Разам з тым, з ростам памеру базавай велічыні грамадская небяспека правапарушэнняў ніяк не змянілася. І кіраўніцтва Вышэйшага Гаспадарчага Суда цудоўна гэта разумее. Менавіта таму і арыентуе рэгіянальныя гаспадарчыя суды пазбягаць штучнага ўзмацнення адміністрацыйнай адказнасці. Але, зразумела, у межах магчымасцяў, якія дае закон. — Суды могуць і павінны прызначаць штрафы так, каб суразмернасць матэрыяльнай адказнасці захавалася, — адзначыў Аляксей Ягораў. — Умоўна кажучы, калі па канкрэтным артыкуле ёсць магчымасць накласці штраф ад 0 да, напрыклад, 10 базавых велічынь, то суд правамерна можа прымяніць адказнасць не ў памеры 10 базавых, а ў памеры 3, 4 ці 5. Такім чынам, выніковая сума штрафу (разлічаная зыходзячы з новага памеру базавай) будзе прыкладна роўнай суме, якую грамадзянін заплаціў бы да 1 красавіка. Разам з тым закон ёсць закон. І калі па канкрэтным парушэнні ніжні парог абмежаваны не нулём, а, напрыклад, 20 базавымі велічынямі, то, відавочна, суд будзе прытрымлівацца гэтых нормаў. Але пры гэтым таксама арыентавацца на прынцып суразмернасці, накладаць, у межах магчымасці, максімальна мяккае пакаранне. Надзея ДРЫЛА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 красавіка базавая велічыня ў Беларусі вырасла практычна ў тры разы — да Br100 тыс. У сувязі з гэтым заканамерна ўзнікае пытанне — як новаўвядзенне адаб'ецца на...
|
|