"Кароль Леў" вывеў баскаў у фінал Лігі Еўропы. 21.by

"Кароль Леў" вывеў баскаў у фінал Лігі Еўропы

28.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Упершыню за 35 гадоў "Атлетык" з Більбаа прабіўся ў фінал Еўракубкаў.

У паўфінальнай стадыі Лігі Еўропы баскі здолелі перайграць лісабонскі "Спортынг". І калі ў гасцях каманда Марсэла Б'елсы саступіла, дык дома атрымала бліскучую перамогу — 3:1. Рашаючы гол забіў Фернанда Льярэнтэ па мянушцы "Кароль Леў", які вырашыў усе пытанні літаральна на апошніх хвілінах матча.

— Якім будзе фінал? Не ведаю, але сёння я плакаў, — шчыра прызнаўся Льярэнтэ. — Спадзяюся, справядлівасць возьме верх. Я шалёна люблю гэту каманду, гэтыя колеры. Мы заслугоўваем перамогу ў фінале.

Нагадаем, што ў мінулы раз "Атлетык" гуляў у фінале Еўракубкаў у далёкім 1977 годзе, калі ў паядынку за Кубак УЕФА саступіў турынскаму "Ювентусу".

У другім паўфінале мадрыдскі "Атлетыка" сустракаўся з "Валенсіяй". Але тут усё абышлося без драматызму. Мадрыдцы двойчы ўпэўнена перамаглі саперніка (4:2, 1:0) і выйшлі ў фінал Лігі Еўропы, нягледзячы на тое, што другі матч з-за выдалення "матраснікам" давялося заканчваць у меншасці.

— Мы можам ганарыцца гэтым вынікам, — кажа паўабаронца "Атлетыка" Хуанфран. — Мы не пакінулі шанцаў "Валенсіі" ў гэтым супрацьстаянні.

Іспанскі фінал адбудзецца ўжо хутка — 9 мая. Матч прыме Нацыянальны стадыён у Бухарэсце.

Тарас ШЧЫРЫ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню за 35 гадоў "Атлетык" з Більбаа прабіўся ў фінал Еўракубкаў. У паўфінальнай стадыі Лігі Еўропы баскі здолелі перайграць лісабонскі "Спортынг". І...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика