Хлопец, што скочыў з 25-павярховіка, працуе каскадзёрам і не баіцца міліцыі
02.05.2012 08:58
—
Новости Общества
|
Хлопец, што скочыў з 25-павярховіка, працуе каскадзёрам і не баіцца міліцыі На рахунку 21-гадовага бейсджампера 300 скачкоў з розных аб'ектаў. "Нашай Ніве" ўдалося пагутарыць з экстрэмалам,
Відэа: layer26254 Максім (імя не сапраўднае) распавядае пра скачок спакойна, як пра паход у краму. "Было пагодна, я ўзяў парашут у сябра. Пайшоў і скочыў". Дзіва што: хлопец займаецца гэтым відам спорту з 2006 года. З самалёта скакаў разоў 200, каля сотні – з іншых аб'ектаў. Па словах Максіма, канс'ержка дома №6 на вуліцы Нёманская за ім не гналася. Праўда, калі сказаў, што ідзе "да сябра", жанчына пацікавілася, ці не парашутыст ён. "Відаць, з гэтага дома скакаў не адзін я", — кажа хлопец. А вось калі ён прызямліўся, ашаломленая жанчына ад душы аблаяла яго. "Насамрэч раён вельмі злы. У той дзень я атрымаў зашмат негатыву. Калі прызямліўся, выбегла вахцёрка гэтага дома Ад яе столькі мацюкоў было!" — скардзіцца джампер. Па словах Максіма, здымаць палёт на відэа ён не збіраўся. Аўтары нашумелага роліка апынуліся на даху побач з ім выпадкова. Гэта былі фатографы, якія ладзілі там фотасесію. Яны падышлі да парашутыста, узялі дазвол на здымку. А вось пра далейшае выкладанне відэа ў інтэрнэце размовы не было. "Я абсалютна не думаў, што ўсю гэту фігню выкінуць на Ютуб ці кудысьці яшчэ. А потым навялі шуму". Хлопец не баіцца міліцыі, бо ў сваіх дзеянняў не бачыць нічога супрацьзаконнага. "У чым злачынства? Зайшоў у дом, падняўся па лесвіцы, выйшаў на дах і проста спусціўся іншым шляхам". Каб парашутыст выпадкова не прызямліўся на галаву мінакам, у двары дома "дзяжурылі" яго сябры. Звычайна, кажа Максім, рэакцыя людзей у дварах на ягоныя скокі лепшая. А вось на Каменнай Горцы і ў каментах да артыкулаў пра ягоны ўчынак трапіліся "злыя людзі". "Калі пачынаеш чытаць каментары на сайтах, разумееш, наколькі ўсё ў Беларусі запушчана", — скардзіцца экстрэмал. Маўляў, сядзяць цэлы дзень перад тэлевізарам з бутэлькай піва і больш ім нічога не трэба. Усё новае выклікае страх і непаразуменне. Хлапцу цяпер 21 год. Ён студэнт, паралельна працуе каскадзёрам. З дзяцінства марыў стаць лётчыкам. Скакаць з парашута пачаў у аэраклубе ў Баранавічах. Потым былі скокі з вяроўкай. Так прыйшоў да бэйсджампінгу – скачкоў з розных аб'ектаў (дамоў, мастоў, антэнаў, скалаў). У "бэйсе" няма запаснога парашута. Да таго ж, каб правільна скласці парашут, трэба ў 5 разоў больш часу. "Не баіцца толькі вар'ят. Пры кожным скачку ёсць нейкі страх", — прызнае парашутыст. Аднак ён упэўнены, што пры ўмовах выкананні "тэхнікі" рызыка мінімальная. Сярод яго знаёмых летальных зыходаў пакуль што не было.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На рахунку 21-гадовага бейсджампера 300 скачкоў з розных аб'ектаў.
|
|