У Расіі з выставы карыкатур прынялі Пуціна з Мядзведзевым, а Лукашэнку пакінулі. 21.by

У Расіі з выставы карыкатур прынялі Пуціна з Мядзведзевым, а Лукашэнку пакінулі

02.05.2012 10:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Расіі з выставы карыкатур прынялі Пуціна з Мядзведзевым, а Лукашэнку пакінулі

Наша Ніва
26 красавіка ў Петрапаўлаўску-Камчацкім — горадзе на Крайнім Усходзе Расіі — адкрылася выстава 34-гадовага мастака-карыкатурыста Дзяніса Лапаціна. Перад адкрыццём Дзяніс выявіў, што з экспазіцыі знікла 6 прац, збольшага карыкатуры Мядзведзева і Пуціна. Знік і малюнак алігархаў з пацучком, у якім дырэктарка музея пазнала вядомага персанажа.

У красавіку 2011 года Дзяніс Лапацін паўдзельнічаў у сусветным конкурсе карыкатурыстаў у сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" і адразу сарваў Гран-пры.

Пасля гэтага ў тым самым 2011-м ён стаў дыпламантам адразу двух буйных міжнародных конкурсаў карыкатуры — у Германіі і Партугаліі. Прычым партугальскі "World Press Cartoon" лічыцца самым прэстыжным у свеце форумам майстроў шаржу і карыкатуры. Раней ніхто з расійскіх мастакоў нічога на ім не выйграваў.

Дзяніс Лапацін нарадзіўся на Камчатцы. Між тым адукацыю ён атрымаў у Мінску. Ён расказвае, што і ў Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, і ў Беларускім універсітэце культуры яго ўвесь час папракалі, што ён займаецца чымсьці несур'ёзным.

"А я з самага дзяцінства малюю розныя смешныя малюнкі. Усе лічылі, што гэта бздура, а вось класічнае маляванне, графіка — гэта тое, што трэба. Гэта значыць, пастаянна мне забаранялі, і ў дзіцячай мастацкай школе таксама".

У Мінску Лапацін супрацоўнічаў з анархісцкім беларускамоўным выданнем "Навінкі".

Дзяніс пачаў публікавацца ў камчацкіх газетах у 2002 годзе, пасля таго як вярнуўся з вучобы з Беларусі.

Гэты цыбаты юнак з адкрытым і сціплым позіркам хутка заваяваў сэрцы чытачоў. Камчацкія чытачы чакалі кожны нумар газеты, каб убачыць чарговую карыкатуру Дзяніса.

Малюе Дзяніс на паперы, не на камп’ютары. Аўтарытэтамі ў сваім жанры ён называе амерыканца Джэйсана Сэйлера, швейцарца Альбера Русо, немцаў Себасцьяна Кругера, Курта Джонса, англічан Пола Нойза і Родні Пайка, кітайца Жу Цзі Цзуна, канадку Дамініку Фільдэрт. Лапацін малюе інтэлектуальныя карыкатуры, вострасацыяльныя, крытычныя — не хіханькі-хаханькі.

 Карыкатуры Дзяніса Лапаціна







 











 



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гадаванец Беларускага ўніверсітэта культуры стаў адным з самых папулярных карыкатурыстаў Расіі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика