Свята пройдзе пад відэаназіраннем
05.05.2012
—
Новости Общества
|
Летась у святочных мерапрыемствах 9 мая ўзялі ўдзел каля 1,1 млн нашых грамадзян і гасцей краіны. Мяркуецца, што сёлета не меншая колькасць людзей пажадае далучыцца да святкавання Дня Перамогі. Паколькі самыя значныя і масавыя падзеі па традыцыі адбудуцца ў сталіцы, то і самыя сур'ёзныя меры бяспекі прадугледжаны менавіта тут. Паводле слоў першага намесніка начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Івана КУБРАКОВА, усе месцы правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама прылеглыя да іх тэрыторыі, месцы масавага адпачынку, асабліва тыя, што бліжэй да вадаёмаў, будуць узяты органамі ўнутраных спраў пад асаблівы кантроль. Падчас правядзення ранішняга шэсця каля Палаца спорту і ў парку Перамогі будзе ажыццяўляцца кантрольна-прапускны рэжым. Пропуск гледачоў будзе арганізаваны з абавязковым аглядам ручнымі і стацыянарнымі металадэтэктарамі. Зразумела, забароненыя прадметы першапачаткова не варта браць з сабой. Акрамя таго, каб не абцяжарваць пропуск усіх ахвотных і не перашкаджаць іншым атрымліваць асалоду ад гулянняў, не рэкамендуецца наведваць масавыя мерапрыемствы на веласіпедах або спалучаць такі паход з выгулам хатняй жывёлы. У месцах правядзення масавых мерапрыемстваў органы міліцыі будуць ажыццяўляць відэаздымкі. У Дзяржаўтаінспекцыі зараз плануюць схему абмежавання руху. Вядома, што ён будзе абмяжоўвацца раніцай, падчас правядзення святочнага шэсця, на ўчастку вуліц Энгельса — Казлова. А ўвечары падчас правядзення салюту ў раёне парку Перамогі рух аўтатранспарту абмяжоўваць не плануецца. Ва ўзмоцненым рэжыме будуць працаваць у святочны дзень і ўсе арганізацыі аховы здароўя. У сталіцы для медыцынскага забеспячэння плануецца задзейнічаць 37 брыгад хуткай меддапамогі (10 з іх — рэзервовыя) і 16 урачэбна-сястрынскіх брыгад ад паліклінік. Плюс адзін перасоўны аптэчны пункт, перасоўны рэзерв з насілкамі і два санітарныя аўтамабілі для дастаўкі прэпаратаў крыві ў арганізацыі аховы здароўя. У дзевяці гарадскіх клінічных бальніцах, якія аказваюць кругласутачную экстранную меддапамогу, дадаткова арганізавана дзяжурства на працоўных месцах урачоў-анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў, медсясцёр-анестэзістак, урачоў-хірургаў і аперацыйных медсясцёр. Прадугледжана ўзмацненне дзяжурна-дыспетчарскай службы станцыі хуткай меддапамогі. Медыцынскае забеспячэнне ў раёнах горада будзе арганізавана медработнікамі ад тэрытарыяльных паліклінік. Міністэрства аховы здароўя заклікае ўсіх грамадзян апранацца па надвор'і і не злоўжываць алкаголем (як вядома, зараз не прадугледжаны меры па абмежаванні продажу алкагольных напояў у святочныя дні), а шаноўных ветэранаў просяць дабірацца да месцаў правядзення мерапрыемстваў не пешшу, а на транспартных сродках. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась у святочных мерапрыемствах 9 мая ўзялі ўдзел каля 1,1 млн нашых грамадзян і гасцей краіны. Мяркуецца, што сёлета не меншая колькасць людзей пажадае далучыцца...
|
|