ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
11.05.2012
—
Новости Общества
|
Брытанскія прафсаюзы заклікалі на страйк 400 тысяч дзяржслужачых
Яны выступаюць супраць захадаў жорсткай эканоміі, прапанаваных урадам, і ў прыватнасці, супраць пенсійнай рэформы. Цяперашняя забастоўка справакаваная тым, што ў прамове каралевы Лізаветы ІІ у брытанскім парламенце ад 9 мая зноў прагучалі словы пра непапулярныя ў насельніцтва эканамічныя рэформы. У акцыі пратэсту бяруць удзел чыноўнікі розных дзяржаўных ведамстваў, у тым ліку Міністэрства абароны; супрацоўнікі міграцыйных службаў, выкладчыкі, медыкі, паліцэйскія, якія знаходзяцца не пры выкананні, а таксама супрацоўнікі Каралеўскай ваенна-марской дапаможнай службы. Пікетуюцца будынкі судоў і каледжаў, аэрапорты, будынкі парламента і ўрада. Між тым член кабінета міністраў Фрэнсіс Мод назваў акцыі пратэсту марнымі, бо планы пенсійнай рэформы пераглядацца не будуць. Урад Вялікабрытаніі настойвае, што рэформа ў цяперашніх умовах неабходна. Ахвярамі тэракта ў сірыйскай сталіцы сталі больш за 40 чалавекАхвярамі двайнога тэракта ў Дамаску 10 мая сталі больш за 40 чалавек, колькасць параненых перавысіла 170, паведамляюць інфармагенцтвы. Выбухі адбыліся каля ўваходу ў дзевяціпавярховы будынак, у якім размешчана штаб-кватэра сірыйскай разведкі — увесь фасад будынка быў знішчаны. Моцна разбураны і размешчаныя побач жылыя дамы. Поводле інфармацыі, якая паступае ад відавочцаў, сярод загінулых ёсць як афіцэры, так і простыя мінакі. Выбухі адбыліся ў ранішні час пік, калі жыхары Дамаска ехалі на працу і адводзілі дзяцей у школу. Адказнасць за гэта злачынства пакуль ніхто на сябе не ўзяў. Агонь ХХХ летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане запалены ў старажытнай АлімпііАгонь запалены на алтары старажытнагрэцкага храма Геры ад сонечных прамянёў. Нягледзячы на асцярогі сіноптыкаў з нагоды воблачнасці, агонь атрымалася запаліць амаль адразу ж з дапамогай традыцыйнага парабалічнага люстэрка. Працэс далучэння Кыргызстана да Мытнага саюза можа прайсці паскоранымі тэмпамі
"Мы разгледзелі пытанне далучэння Кыргызстана да Мытнага саюза, да Адзінай эканамічнай прасторы. Казахстан ўсяляк падтрымлівае гэтае імкненне Кыргызстана. Нашы эксперты будуць дапамагаць у ходзе падрыхтоўкі дакументаў, таму што Кыргызстану прыйдзецца прыняць каля 60 пагадненняў, ратыфікаваць іх у парламенце. Для гэтага патрэбен час, і, паколькі ў нас такія дакументы ўжо рыхтаваліся, Кыргызстан можа гэта прайсці больш паскоранымі тэмпамі", — сказаў Назарбаеў. Пры гэтым кіраўнік Казахстана адзначыў, што Кыргызстану трэба падцягнуць макраэканамічныя паказчыкі да ўзроўню членаў Мытнага саюза, у чым Казахстан таксама будзе дапамагаць Кыргызскай Рэспубліцы. Кыргызстан планаваў далучыцца да МС ў 2012 годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працэс далучэння Кыргызстана да Мытнага саюза можа прайсці паскоранымі тэмпамі Пра гэта сказаў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў ў ходзе візіту... |
|