ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

22.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НАТА прыступіла да разгортвання сістэмы ПРА ў Еўропе

Краіны — члены НАТА дамовіліся аб запуску першай фазы сістэмы супрацьракетнай абароны (СРА) ў Еўропе, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прадстаўнікоў альянсу. Адпаведнае пагадненне было дасягнута ў рамках саміту НАТА, які адкрыўся 20 мая ў Чыкага. Запуск першай фазы ПРА азначае, што амерыканскі ваенны карабель, абсталяваны радарам і супрацьракетамі, які базуецца ў Турцыі, будзе перададзены пад кантроль камандавання базы НАТА ў Германіі. Усяго сістэму ПРА плануецца разгортваць у чатыры этапы. Завершыцца гэты працэс у 2018 годзе. Элементы сістэмы будуць разгорнутыя на тэрыторыі некалькіх краін, у прыватнасці Польшчы, Румыніі, Чэхіі, Турцыі, Нідэрландаў і Іспаніі.

Расійская чыгунка пачынае прадаваць квіткі ў крэдыт

ААТ "Федэральная пасажырская кампанія" ("дачка" РЧ па перавозках пасажыраў) з 21 мая пачынае продаж чыгуначных білетаў у крэдыт, паведамляюць інфармагенцтвы. Цяпер пасажыр можа аформіць білет на любы напрамак у крэдыт з 55-дзённым перыядам беспрацэнтнага пагашэння. Пры гэтым кошт праязных дакументаў можа складаць ад 1 тыс. да 25 тыс. расійскіх рублёў. Для набыцця білета ў крэдыт пасажыру трэба звярнуцца ў спецыялізаваную білетную касу і прад'явіць толькі пашпарт. Кампанія абяцае, што крэдыт будзе зацверджаны банкам на працягу 2 хвілін. Уся працэдура — ад прад'яўлення пашпарта да афармлення квітка — зойме да 20 хвілін.

Смяротнік падарваў рэпетыцыю ваеннага парада ў Емене: загінулі 96 вайскоўцаў

96 вайскоўцаў загінулі, яшчэ каля 300 пацярпелі ў выніку тэракта падчас рэпетыцыі ваеннага парада ў панядзелак у сталіцы Емена Сане, перадае тэлеканал Аль-Арабія. Тэрарыст быў апрануты ў ваенную форму і змог бесперашкодна прайсці да месца правядзення рэпетыцыі парада з нагоды 22-й гадавіны аб'яднання Емена. Таксама мяркуецца, што выканаўца тэракта быў салдатам, які, знаходзячыся сярод таварышаў па службе, прывёў у дзеянне замацаваную на целе выбухоўку. Паводле іншых звестак, дзейнічала адразу некалькі смяротнікаў, пераапранутых у ваенную форму. Тэракт быў здзейснены ў той момант, калі на плошчу прыбыў міністр абароны краіны генерал-маёр Мухамед Насер Ахмед Алі і начальнік генштаба. Абодва высокапастаўленыя ваенныя знаходзіліся на аддаленні ад месца выбуху і не пацярпелі.

Абвешчаны склад новага ўрада Расіі

У панядзелак на нарадзе з удзелам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева быў вызначаны склад і структура новага, 12-га па ліку, урада Расіі. Мядзведзеў паведаміў, што новы ўрад складаецца на тры чвэрці з новых людзей. "Я прыкідваў, тры чвэрці — гэта новыя людзі, якія з'явіліся зусім нядаўна або ўпершыню ўвайшлі ва ўрад", — адказаў прэм'ер на "пратакольнае" пытанне прэзідэнта аб тым, колькі будзе новых асоб.

Пасада першага віцэ-прэм'ера засталася за Ігарам Шувалавым. Новымі віцэ-прэм'ерамі сталі былы памочнік Дзмітрыя Мядзведзева Аркадзь Дварковіч і Вольга Галадзец. Свае пасады намеснікаў захавалі Дзмітрый Козак, Уладзіслаў Суркоў, Дзмітрый Рагозін, Аляксандр Хлапонін. Міністрам фінансаў застаўся Антон Сілуанаў, кіраўніком МЗС — Сяргей Лаўроў, міністрам абароны — Анатоль Сердзюкоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НАТА прыступіла да разгортвання сістэмы ПРА ў Еўропе Краіны — члены НАТА дамовіліся аб запуску першай фазы сістэмы супрацьракетнай абароны (СРА) ў Еўропе,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика