"Работы па рамонце пешаходнай кладкі завершаны". 21.by

"Работы па рамонце пешаходнай кладкі завершаны"

26.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы, жыхары вёскі Чурылы Дзяржынскага раёна, з 2004 года дабіваемся будаўніцтва дарогі да станцыі Негарэлае. Ад нас гэта ўсяго 450 метраў, — паведамляла ў рэдакцыю "Звязды" спадарыня Кандруцкая, — аднак звяртацца давялося ў многія інстанцыі. Адказы з іх мы таксама атрымлівалі розныя: спачатку — што "пытанне патрабуе дэталёвага вывучэння...", што "будаўніцтва аб'екта ў план не ўключалася", потым, нарэшце, што "пажаданне жыхароў аб будаўніцтве насыпной дарогі і больш надзейнага моста будзе ўлічана". На мінулы 2011 год была запланавана распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі і нават пачатак работ! Але...

Ліст вяскоўцаў быў надрукаваны пад загалоўкам "Чаму змяніліся планы? І не ў лепшы бок..." ("Звязда" 7.04.2012 г.).

Як паведаміў у адказ на гэтую публікацыю намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама спадар Мірчук, пытанне "забеспячэння пешаходных зносін паміж вёскай Чурылы і чыгуначнай станцыяй Негарэлае разгледжаны". У прыватнасці: пад'езд да вёскі "ад аўтадарогі М1/Е30 Масква — Мінск — Брэст працягласцю 1 км у гравійным выкананні знаходзіцца ў здавальняючым стане. У зімовы перыяд, у адпаведнасці з нарматыўнымі патрабаваннямі, праводзіцца снегаачыстка, у летні перыяд — рамонтнае прафіляванне. Бяспечны праезд транспартных сродкаў забяспечаны... Па стане на 30.04.2012 года завершаны работы па рамонце пешаходнай кладкі цераз р. Ператуць".

А што ж будаўніцтва моста? Яно, трэба разумець, адмяняецца? Ці адкладваецца? Як надоўга? На той час, калі ў бюджэце будзе больш сродкаў? Магчыма.

Як магчыма і іншае. Даслоўна: "Мы, жыхары і дачнікі вёскі Чурылы, — пісаў адтуль Яўген Сямёнавіч Бурдзейка, — вельмі доўга дабіваліся, каб нам правялі газ. Чаго толькі ў адказ ні чулі: што трэба пачакаць, што вёскі няма ў планах... Але ж мы ўсё зрабілі такі— за свой кошт. Няўжо ж вяскоўцы і дачнікі такія багатыя? Няўжо за свае грошы трэба будаваць і мост?"

Пытанне пакуль без адказу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы, жыхары вёскі Чурылы Дзяржынскага раёна, з 2004 года дабіваемся будаўніцтва дарогі да станцыі Негарэлае. Ад нас гэта ўсяго 450 метраў, — паведамляла ў рэдакцыю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика