Беларускае піва адзначылі "золатам"
26.05.2012
—
Новости Общества
|
На выставе ў Сочы два гатункі пеннага напою з Ліды — "Лідскае Premіum" і "Лідскае Pіlsner" — атрымалі залатыя медалі. — "Лідскае Premіum" стварылі сумесна з фінскімі тэхнолагамі. У яго рэцэптуры — мяккая артэзіянская вада, духмяны нямецкі хмель, адборны солад і асаблівая раса дражджэй, якую фіны выкарыстоўваюць толькі для прыгатавання прэміяльных гатункаў піва", — адзначыў Аўдрыус Мікшыс, генеральны дырэктар ААТ "Лідскае піва". Дарэчы, журы конкурсу выбрала беларускую прадукцыю са 112 узораў з Расіі, Бельгіі, Украіны і Беларусі. Асаблівую ўвагу звярталі на такія якасці, як празрыстасць, смак, водар, пенастойкасць і хмелевая горыч. Міжнародны форум "Піва", адкуль беларусы прывезлі "золата", — буйнейшае ў Расіі выставачнае мерапрыемства піўной і безалкагольнай індустрыі, якое штогод збірае на берагах Чорнага мора лепшыя піваварныя кампаніі СНД, а таксама краін блізкага і далёкага замежжа. Ганна ГАРУСТОВІЧ. Пацярпела з-за не перакрытай канфоркіУ выніку ўспышкі газапаветранай сумесі на кухні кватэры па вуліцы Ландара ў сталіцы пацярпела 19-гадовая кватарантка. У Мінскім гарадскім упраўленні МНС мяркуюць, што здарэнне адбылося з-за асабістай неасцярожнасці пацярпелай: тая не перакрыла газ у адной з канфорак газавай пліты. У выніку ўспышкі было пашкоджана шкленне ў кухні і ў адным з пакояў двухпакаёвай кватэры. Дзяўчына была шпіталізавана з апёкамі галавы, шыі, тулава, верхніх і ніжніх канечнасцяў першай-трэцяй ступеняў (14 працэнтаў паверхні цела), тэрмаінгаляцыйнай траўмай, апёкам верхніх дыхальных шляхоў, дымавой таксічнай інгаляцыяй і баратраўмай. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выставе ў Сочы два гатункі пеннага напою з Ліды — "Лідскае Premіum" і "Лідскае Pіlsner" — атрымалі залатыя медалі.
|
|