Калі муж працаздольны.... 21.by

Калі муж працаздольны...

12.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Я — інвалід, жыву ў аднапакаёвай кватэры сацыяльнага карыстання, збіраюся заключыць шлюб і ўжо ведаю, што муж да мяне пераехаць можа... Не ведаю, якія правы ён будзе мець, калі ў гэтай кватэры застанецца адзін?

Л. Ш., г. Мінск.

У адпаведнасці з Тыпавым дагаворам найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2006 г. № 371), наймальнік сапраўды мае права ўсяляць у яго жонку (мужа), сваіх непаўналетніх і паўналетніх непрацаздольных дзяцей і непрацаздольных бацькоў, якія не маюць у гэтым населеным пункце жылых памяшканняў ва ўласнасці або жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў карыстанні на падставе дагавора найму.

У выпадку выезду наймальніка такога жылога памяшкання на пастаяннае пражыванне ў іншае жылое памяшканне або яго смерці такі дагавор скасоўваецца (спыняецца).

Калі непрацаздольныя паўналетнія члены сям'і наймальніка, якія пражываюць разам з ім, не маюць у карыстанні жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду на падставе дагавора найму або ва ўласнасці іншага жылога памяшкання ў гэтым населеным пункце агульнай плошчай 15 кв. метраў і больш (у г. Мінску — 10 кв. метраў і больш) на аднаго чалавека, якое адпавядае ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням, з адным з іх заключаецца дагавор найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду.

Калі працаздольныя паўналетнія члены сям'і наймальніка, якія пражываюць сумесна з ім, не маюць у карыстанні жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду на падставе дагавора найму або ва ўласнасці іншага жылога памяшкання ў гэтым населеным пункце агульнай плошчай 15 кв. метраў і больш (у г. Мінску — 10 кв. метраў і больш) на аднаго чалавека, якое адпавядае ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням, з адным з іх заключаецца дагавор найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду тэрмінам да 10 гадоў.

На працягу названага тэрміну грамадзянам, якія пражываюць у гэтым жылым памяшканні, прадстаўляецца пазачарговае права ў паляпшэнні жыллёвых умоў шляхам будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылога памяшкання з дзяржаўнай падтрымкай.

Пасля заканчэння тэрміну дзеяння ўказанага дагавора пражываючыя ў гэтым жылым памяшканні грамадзяне падлягаюць высяленню ў судовым парадку без прадастаўлення іншага жылога памяшкання.

Віктар САВІЦКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я — інвалід, жыву ў аднапакаёвай кватэры сацыяльнага карыстання, збіраюся заключыць шлюб і ўжо ведаю, што муж да мяне пераехаць можа... Не ведаю, якія правы ён будзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика